Вы тут

«Экспа-Фэст Інданезія-Беларусь 2018» праходзіць у сталіцы


Ці планавалі вы на выхадныя адправіцца ў Інданезію? А гэта вельмі проста і зусім не патрэбна пераадольваць адлегласць у 10000 кіламетраў. Інданезія побач з намі. 24-25 лістапада ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» пасольствам Рэспублікі Інданезія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь пры патрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ладзіцца фестываль «Экспа-Фэст Інданезія-Беларусь 2018». Мерапрыемства прысвечана да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі.


Тыя, хто наведаў выставу ў субботу, мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з культурай, абрадамі, кухняй экзатычнай краіны. На сцэне выступалі інданезійскія ансамблі і артысты ў яркіх традыцыйных касцюмах. Адным з самых яскравых эпізодаў фэста стала выступленне знакамітага аркестра «Гамелан», музыка якога напоўніла выставу цудоўнымі гукамі з астравоў Ява, Суматра і Балі.

Аматараў смачна паесці чакалі пачастункі ад арганізатараў. На выставе кожны мог пакаштаваць традыцыйную ежу, а таксама набыць фрукты і каву з Інданезіі. Акрамя ежы ў выставачнай зале можна было купіць прадметы інтэр'ера, натуральную касметыку і тэкстыльныя вырабы, якія прывязлі на фэстываль з Інданезіі.

Жадаючыя прямяралі на сябе традыцыйныя касцюмы і фатаграфаваліся на памяць.

Для тых, хто стаміўся,  была магчымасць выпрабаваць на сабе элементы рэлаксацыі, якія тут таксама прапаноўваліся. Для жадаючых увачавідкі ўбачыць заморскія цуды на пляцоўцы працавалі работнікі Міністэрства па турызму Рэспублікі Інданезія, гатовыя дапамагчы з распрацоўкай турыстычнага маршрута ў гэтую цудоўную краіну.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.