Вы тут

У Рагачове трэснуў шматпавярховы жылы дом


У Рагачове трэснуў шматпавярховік - дом №120 па вуліцы Леніна. Пра гэта піша kp.by са спасылкай на рагачоўскую раённую газету "Свабоднае слова".


Фота: slova.by

Шматметровая расколіна з'явілася ў пад'ездзе №2 з вонкавага боку ў аконным адхоне. Яна цягнецца з пятага па першы паверх. Неўзабаве пасля гэтага камунальныя службы развесілі на дзвярах пад'ездаў аб'явы з просьбай не ставіць каля дома асабістыя аўто жыхароў і быць пільнымі на аварыйным участку.

Начальнік цэха па эксплуатацыі і абслугоўванню жылога фонду КЖЭУП "Рагачоў" Наталля Петрыкава распавяла выданню, што ў доме, які быў пабудаваны ў 1982 годзе, былі прадугледжаны павялічаныя аконныя праёмы, але пры будаўніцтве іх паменшылі да стандартных. Не выключана, што менавіта з-за гэтага дом, які да таго ж знаходзіцца недалёка ад чыгункі, і трэснуў. Камунальнікі ўжо атрымалі праектнае рашэнне па ліквідацыі дэфектаў і пачнуць працы 26 лістапада. Яны запэўніваюць, што расколіна не ўплывае на апорную здольнасць канструкцый хаты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».