Вы тут

Вопыт кітайскай палітыкі рэформ і адкрытасці абмяркуюць у БДУ


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Вопыт кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці  і яго актуальнасць для беларускай мадэлі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця” пройдзе 30 лістапада ў БДУ.


У рабоце канферэнцыі прымуць удзел каля 100 прадстаўнікоў навуковых і дзелавых колаў Беларусі і Кітая, прафесарска-выкладчыцкі састаў вядучых сталічных ВНУ, эксперты і спецыялісты органаў дзяржаўнага кіравання.

Кітайскі бок таксама будзе прадстаўлены на канферэнцыі даследчыкамі з Універсітэта Цінхуа (г. Пекін) і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, топ-мэнэджарамі кампаній China Merchants Group Limited і Bel Huawei Technologies, рэзідэнтамі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень” і іншымі.

Пленарныя даклады будуць прысвечаны розным аспектам правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці ў КНР, уключаючы вопыт структурных пераўтварэнняў органаў выканаўчай улады і ўдасканалення механізму дзяржаўнага кіравання Кітая. Выступоўцы прааналізуюць асаблівасці заканадаўчага, прававога і адміністрацыйна-гаспадарчага забеспячэння стратэгічных мэтаў палітыкі рэформаў і адкрытасці. У прыватнасці, з дакладам "Урокі рэфармавання кітайскай эканомікі: што карысна для беларускай эканомікі” выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды.

Аб умацаванні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва праз прызму сацыяльна-эканамічных мадэляў развіцця дзвюх краін раскажа дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерый Бельскі. Прарэктар Інстытута палітычных вучэнняў Універсітэта Цінхуа Янь Ілун падрыхтаваў выступленне аб эмпірычнай універсальнасці вопыту эканамічнага развіцця Кітая. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоль Тозік выступіць з дакладам “Вопыт структурных пераўтварэнняў органаў выканаўчай улады КНР у кантэксце палітыкі рэформаў і адкрытасці”. Усяго на абмеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі выносіцца 14 дакладаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.