Вы тут

Фінал міжнароднага конкурсу “Разам супраць карупцыі” пройдзе ў Маскве


Трэцякурсніца факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Анастасія Шалыгіна прадставіць Беларусь на Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!". Дзяўчына перамагла  ў нацыянальным адборачным этапе конкурсу ў намінацыі “Лепшы плакат”.


Аўтарам “Лепшага відэа” стаў інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, культурна-масавай і сацыяльнай рабоце кандытарскай фабрыкі “Слодыч” Іван Шевмера.

Усяго журы ў адборачным нацыянальным этапе конкурсу ацаніла каля 900 плакатаў і 200 відэаролікаў, выкананых у розных жанрах, стылях і тэхніках. Удзел у конкурсу ўзялі студэнты, работнікі дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і грамадскіх арганізацый.

Пераможцаў выбірала камісія ў складзе прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры Беларусі, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, ЦК БРСМ, праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза мастакоў.

Конкурс арганізаваны ў рамках работы Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі. Гэта найбуйнейшы міжнародны праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да адной з найвастрэйшых сацыяльных праблем. Адборачныя туры адначасова праходзілі ў шасці краінах: Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі і Таджыкістане. Усяго было заяўлена 1500 відэаролікаў і 8000 плакатаў.

Імёны пераможцаў Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!” назавуць ў пачатку снежня ў Маскве. У дзвюх намінацыях “Лепшы плакат” і “Лепшае відэа” будуць прадстаўлены 12 работ фіналістаў адборачных этапаў краін-удзельніц.

Арганізатарам конкурсу выступае Генеральная пракуратура Расіі, адным з суарганізатараў — Генеральная пракуратура Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.