Вы тут

Колькі павінна складаць сярэдняя зарплата ў 2019 годзе?


Інфармацыю агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.


Нагадаем, на сустрэчы з Прэзідэнтам быў прадстаўлены даклад урада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб ацэнцы вынікаў 2018 года і праектах прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год.

Ён адзначыў, што на нарадзе ўрад абараняў у кіраўніка дзяржавы пакет дакументаў, звязаных з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год, праектам бюджэту, зменамі ў Падатковы кодэкс. Акрамя таго, Нацыянальны банк прадстаўляў праект асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, асноўныя пытанні, якія цікавілі кіраўніка дзяржавы, - рост заработнай платы, пенсій, пытанні цэнавай стабільнасці, а таксама сітуацыя на валютным рынку. Такім чынам, вакол гэтых пытанняў будавалася жорсткая размова.

"У цэлым, кіраўнік дзяржавы падтрымаў дакументы, якія ўносяцца ўрадам, - распавёў Сяргей Румас. - Разам з тым, ураду вызначаны двухтыднёвы тэрмін для ліквідацыі тых заўваг, якія былі выказаны сёння. Праз два тыдні праект бюджэту і Падатковага кодэкса павінен быць унесены ў парламент".

На якія канкрэтныя лічбы беларуская эканоміка будзе выходзіць у 2019 годзе? Прэм'ер-міністр адзначыў, што сярэдняя заработная плата па году у 2019 павінна скласці не менш за 1025 рублёў. Зарплата ў бюджэтным сектары павінна быць не менш за 80 % ад сярэдняй заработнай платы - на ўзроўні 820 рублёў.

Таксама ўрад плануе у 2019 годзе працягнуць збліжэнне мінімальнай заработнай платы i мiнiмальнага спажывецкага бюджэту для таго, каб з 1 студзеня 2020 года гэтыя дзве велічыні зраўняліся. "Па сённяшніх нашых ацэнак, мінімальная зарплата з 1 студзеня 2020 года павінна скласці 377 беларускіх рублёў", - заявіў ён.

Што будзе з ВУП у наступным годзе? Паводле слоў прэм'ер-міністра, што тычыцца прагнозу на наступны год, то ўсе лічбы адпавядаюць праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. Урад плануе, што па выніках пяцігодкі, безумоўна, будуць выкананы ўсе паказчыкі, вызначаныя праграмай, аднак сёння пэўныя цяжкасці выклікае выкананне прагнозу на пяцігодку па інвестыцыях. Сяргей Румас дадаў, што на нарадзе былі ў тым ліку абмеркаваны рэзервы, якія ёсць для выканання гэтага паказчыка у 2019 і 2020 гадах, так што ўрад будзе над гэтым працаваць.

Якія існуюць пункты росту? Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што яны адпавядаюць тым, якія выкладзены ў праграме дзейнасці ўрада. Існуе шэраг буйных інвестыцыйных праектаў, на аддачу ад якіх разлічвае ўрад. Таксама ён назваў малы і сярэдні бізнес, паскоранае развіццё ІТ-сферы, транспартнай сферы. "Вось гэта ўсё тыя напрамкі, якія павінны забяспечыць нам выкананне паказчыкаў у 2019 годзе", - дадаў Сяргей Румас.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.