Вы тут

«Сітраен» і «БМВ» сутыкнуліся ў Бабруйскім раёне, загінула пасажырка


Учора ў Бабруйскім раёне каля вёскі Баравая, на 32-м кіламетры аўтадарогі Бабруйск — Мазыр, адбылася аварыя, у якой загінула пасажырка.


Кіроўца БМВ Х5 з-за ўмоў надвор'я не разлічыў хуткасць руху. Як паведамілі ў ДАІ, ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем «Сітраен». У выніку ДТЗ 28-гадовая пасажырка «Сітраена» памерла на месцы. 26-гадовы кіроўца гэтага ж аўтамабіля і 15-гадовы пасажыр атрымалі шматлікія траўмы. Кіроўца БМВ і яго 20-гадовая пасажырка таксама былі траўмаваныя. Усе пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу. Як адзначылі ў ДАІ, на БМВ былі ўстаноўлены летнія шыны...

Старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей паведаміў, што з 26 лістапада да 6 снежня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя для папярэджання і прафілактыкі ДТЗ у зімовы перыяд. Супрацоўнікі ДАІ выступяць у калектывах і аўтатранспартных арганізацыях, каб нагадаць аўтаўладальнікам аб правілах бяспекі на зімовай дарозе.

Прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі падкрэсліў, што дастатковая вышыня пратэктара павінна быць на кожнай восі аўто. Звычайна, калі шыны на адной з восяў знасіліся, то кіроўца ставіць новую гуму на вядучую вось. Аўто, як правіла, пярэднепрывадныя. І што атрымліваецца? У аварыйнай сітуацыі кіроўца цісне на педаль тормазу, пярэднія шыны тармозяць добра, а заднія слізгаюць. І аўтамабіль разварочвае. Гэта адно з самых тыповых ДТЗ. Таму трэба сачыць за тым, каб знос шын на кожным коле быў прыкладна аднолькавы.

З першага дня каляндарнай зімы інспектары ДПС правядуць рэйды, падчас якіх правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўтамабілі да эксплуатацыі зімой. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку. Пры куплі неабходна звяртаць увагу на маркіроўку шын. Шыны павінны быць прамаркіраваны знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M. S», «M S» або «Аll sеаsоns». Пры гэтым рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 міліметры. За ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімовымі шынамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да пяці дзясятых базавай велічыні.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.