Вы тут

У сталіцы пачалося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас адзначыў, што Беларусь для кожнага з прысутных – не чужая. «Тут адбылося нямала гістарычных, знакавых, міжнародных падзей, нарадзілася шмат канструктыўных прапаноў, у тым ліку ў галіне еўразійскай эканамічнай інтэграцыі», – канстатаваў ён.


Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што ў парадку дня сённяшняй сустрэчы – шмат вузлавых праблем, звязаных са станаўленнем і развіццём Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзельнікам неабходна разабрацца ў выніках экспертнай працы, прыйсці да ўзгодненых рашэнняў, якія можна будзе годна прадставіць праз 10 дзён на зацвярджэнне кіраўнікам дзяржаў.

«А інакш і быць не можа, бо Тыгран Сурэнавіч (Саркісян, старшыня Калегіі ЕЭК – аўт.) ужо прапануе зацвердзіць маштабную праграму святкавання 25-годдзя еўразійскага праекта і 5-годдзе падпісання дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, і заснаваць медаль», – дадаў ён.

Сяргей Румас таксама адзначыў, што да гэтага юбілею неабходна падысці з канкрэтнымі вынікамі, каб бізнес і грамадства краін рэальна адчулі перавагі саюза. «У гэтай сувязі разлічваю на канструктыўны дзелавы падыход пры абмеркаванні», – сказаў Сяргей Румас.

Нагадаем, у сустрэчы прымаюць удзел першы віцэ-прэм'ер Арменіі Арарат Мірзаян, прэм'ер-міністр Казахстана Бакытжан Сагінтаеў, прэм'ер-міністр Кыргызстана Мухамедкалый Абылгазіеў, старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. Перамовы будуць працягвацца ў шырокім складзе.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».