Вы тут

Форум, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР, пройдзе ў БДУ


Двухдзённая міжнародная навуковая канферэнцыя "Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах геапалітычных зрухаў XX стагоддзя” адкрыецца 29 лістапада ў Белдзяржуніверсітэце.  Форум прысвечаны 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Святкаванне гадавіны падзей, якія прадвызначылі далейшы шлях развіцця беларускай дзяржаўнасці, прыпадае на 1 студзеня 2019 года.


На дыскусійных пляцоўках выступяць каля 100 навукоўцаў з 35 устаноў Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Польшчы і Германіі. Гісторыкі абмяркуюць асноўныя пытанні станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў ХХ —пачатку XXI стагоддзяў і дадуць ацэнку падзеям таго часу. У полі зроку ўдзельнікаў форуму будуць праблемы трансфармацыі палітычнай сістэмы Беларусі ў постсавецкі час, здабыццё і ўмацаванне незалежнасці ў канцы XX—пачатку XXI стагоддзяў, а таксама геапалітычны патэнцыял краіны ў сучасных умовах.

Вучоныя прадставяць свае даклады ў сямі тэматычных секцыях. 30 лістапада ў рамках правядзення канферэнцыі пройдзе пасяджэнне навуковага круглага стала "Моладзь у дзяржаваўтваральных працэсах на тэрыторыі Беларусі ў ХХ стагоддзі”. Мадэратарамі дыскусіі выступяць прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Іван Янушэвіч, дэканы гістарычнага факультэта і факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аляксандр Каханоўскі і Вадзім Гігін.

Па выніках форуму плануецца публікацыя зборніка дакладаў, а таксама яго размяшчэнне ў Электроннай бібліятэцы БДУ і навуковай электроннай бібліятэцы e-library.ru.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.