Вы тут

Як абараніць яблыні зімой


У марозныя зімы зайцам і мышам складана адшукаць ежу ў лясах і палях, таму яны часта становяцца няпрошанымі гасцямі ў нашых садах і сховішчах, дзе заўсёды ёсць чым пажывіцца. Каб засцерагчы расліны, неабходна прыняць ахоўныя меры. У першую чаргу варта паклапаціцца пра маладыя дрэвы, паколькі яны больш прывабныя для шкоднікаў і горш аднаўляюцца.


Каб зайцы і мышы не пашкодзілі дрэвы, ствалы трэба абгарнуць укрыўным матэрыялам. Для гэтага можна выкарыстоўваць руберойд, мешкавіну, жалезную сетку, капронавыя калготкі, яловыя лапкі, спанбонд, шкловалакно, эластычную стужку, пластыкавыя бутэлькі, кару ад бярозавых бярвенняў і інш.

Ствол яблыні абгортваюць ахоўным матэрыялам на вышыню прыкладна адзін метр.

У кожнага матэрыялу ёсць свае плюсы і мінусы, таму складана знайсці ўніверсальны, які абароніць яблыню зімой ад усіх відаў грызуноў. Для найлепшага эфекту варта звярнуцца да дадатковых сродкаў, такіх як пабелка, мульча, атруты-прынады, розныя пахкія сумесі. Іх можна купіць у спецыялізаванай краме або прыгатаваць самастойна.

Ад зайцоў

Зайцы — жывёлы даволі палахлівыя. Часта іх можна адагнаць ад пладовых дрэў з дапамогай шалёсткіх чорных пакетаў, якія раздзімаюцца на ветры. Проста прывяжыце іх да галінак раслін, і пухнаты звярок вырашыць, што ад такога «чорнага монстра» лепш ратавацца ўцёкамі.

Калі вушасты звер акажацца занадта смелым, спатрэбіцца ўстанавіць вакол ствала ахоўны матэрыял (напрыклад, сетку-рабіцу) ці надзець на штамб цыліндр з палос белага ацынкаванага жалеза (можна выкарыстоўваць старыя вёдры без дна з разрэзанай уздоўж сценкай), заглыбіўшы іх у глебу на 2—3 сантыметры.

Дзякуючы моцным лапам зайцы здольныя дацягнуцца высока, таму ствол трэба абараняць на вышыню як мінімум 1,5 метра.

Для мацнейшага эфекту папярэдне лепш абмазаць штамбы і ніз галін пахучай сумессю, якая адпуджвае зайцоў. Каб прыгатаваць яе, бяруць гліну і свежы каравяк (у роўных частках), разводзяць вадой да смятанападобнага стану, дадаюць 50 грамаў крэаліну (з разліку на 10 літраў вады) і старанна змешваюць.

Таксама нядрэннай абаронай ад зайцоў стане высокі плот без шырокіх адтулін.

Ад мышэй

Каб не даць гэтым дробным грызунам дабрацца да яблыні зімой, бескарысна ўсталёўваць высокія агароджы, паколькі гэтыя вёрткія звяркі капаюць вузкія хады ў снезе і глебе, па якіх лёгка дабіраюцца да ствалоў дрэў. Зберагчы кару раслін дапамогуць сродкі, якія адпуджваюць. Развядзіце пяць грамаў карболкі або крэаліну ў адным літры вады, атрыманым растворам прамачыце пілавінне, пасля чаго раскладзіце яго ў каляствольных кругах.

Акрамя таго, мышэй адпуджвае пах насення каляндры. Сухія суквецці разам з галінкамі пучкамі раскладзіце пад пладовымі дрэвамі (асабліва пад маладымі саджанцамі), а таксама ў кветніку.

Калі гэтыя водары не адпуджваюць палёўку, ніжнюю частку яблыні неабходна шчыльна абвязаць лапкамі (іголкі ўніз), руберойдам ці жалезнай сеткай. Улічыце, што адтуліны ў металічнай сетцы павінны быць вельмі дробнымі, інакш для мышэй яна не стане перашкодай. Важна заглыбіць укрыўны матэрыял у глебу на 10—20 сантыметраў, інакш спрытныя палёўкі могуць зрабіць «падкоп». Калі для абароны дрэва вы выкарыстоўваеце руберойд, не забудзьцеся зняць яго ранняй вясной, як толькі наступяць цёплыя дні. У адваротным выпадку ствол хутка выпрае, паколькі гэты матэрыял не прапускае паветра. Акрамя таго, цёмны руберойд награваецца на сонцы. У выніку чаго днём камбій абуджаецца, а ноччу ў холадзе гэты працэс спыняецца. Ад такіх перападаў тэмпературы камбій можа загінуць. І гэта прывядзе да адслойвання кары.

Таксама для абароны яблынь зімой многія садоўнікі выкарыстоўваюць жаночыя капронавыя калготы. Іх намотваюць на штамб даволі высока і апырскваюць газай або саляркай. «Прабіць» такую абарону ні мышы, ні зайцы не рашацца.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.