Вы тут

Беларусь – за справядлівую канкурэнцыю ў ЕАЭС


Такую пазіцыю нашай краіны агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў шырокім складзе.


Паводле яго слоў, на перамовах у вузкім складзе бакі абмеркавалі ключавыя адчувальныя напрамкі супрацоўніцтва пяцёркі краін. Пры гэтым беларускі прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што не ўсё ў абмеркаванні праходзіць гладка, а па шэрагу пытанняў узнікаюць пэўныя рознагалоссі, паколькі кожная дзяржава максімальна адстойвае ўласныя інтарэсы.

«Тым не менш у перамовах прысутнічае галоўнае – усеагульная нацэленасць на далейшае развіццё і ўмацаванне нашага саюза», – заявіў ён.

Ён падкрэсліў прыхільнасць Беларусі інтэграцыйным працэсам і гатоўнасць пабудаваць паўнавартасны эканамічны саюз на прынцыпах справядлівай канкурэнцыі і забеспячэння чатырох свабод на агульным рынку.

«У нас устойлівы прырост ва ўзаемным гандлі. Добры вынік, але відавочна, што патэнцыял гандлёва-эканамічных адносін нашмат вышэй, таму наперадзе ўсіх чакае сур'ёзная работа па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей», – сказаў прэм'ер-міністр.

Як адзначыў старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, аб'ём узаемнага гандлю ў ЕАЭС у студзені-верасні вырас прыкладна на 14 %. У цэлым Расія станоўча ацэньвае дынаміку эканамічнай інтэграцыі.

Маецца рух па ўсіх напрамках, агульны рынак саюза развіваецца, хай і не без праблем. 90 % прадукцыі, якая пастаўляецца на рынак “пяцёркі”, выраблена менавіта ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. У цэлым аб'ём знешняга гандлю павялічыўся на 22 %, пераважна за кошт экспарту, які апярэдзіў імпартныя пастаўкі.

Акрамя таго, Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў умацоўваць унутраны контур інтэграцыі, развіваць наднацыянальнае рэгуляванне.

«Мы зрабілі значны крок на шляху да агульнага фінансавага рынку – я маю на ўвазе падпісанае пагадненне аб гарманізацыі заканадаўства ў гэтай сферы, – праінфармаваў ён. – Таксама важнымі задачамі застаюцца фарміраванне агульных рынкаў нафты, нафтапрадуктаў, газу, канкурэнтных умоў для працы бізнесу ў гэтым кірунку».

Асобна кіраўнік ўрада Расіі спыніўся на «лічбе»: створана нарматыўная і інстытуцыянальная база, адабраны праекты, яшчэ каля двух праектаў на разглядзе. Паводле яго слоў, неабходна прадоўжыць развіццё імпартазамяшчэння ў ЕАЭС.

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян заявіў, што чарговае пасяджэнне міжурадавага савета адбудзецца ў Алматы ў пачатку наступнага года.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».