Вы тут

Як нараджаўся новы свет?


Распавядаюць паштоўкі часоў Першай сусветнай

З іх зместам можна пазнаёміцца дзякуючы фотаальбому «Беларусь. 1914—1918. Вайна і мір», які з’явіўся праз руплівую працу калекцыянера, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Прэзентацыя выдання адбылася ў Нацыянальным гістарычным музеі нашай краіны ў межах выстаўкі «1918. Нараджэнне новага свету».


Фотаальбом «Беларусь. 1914—1918. Вайна і мір» (Выдавецкі дом «Звязда») стаў чарговым выданнем у аўтарскай серыі У. Ліхадзедава «У пошуках страчанага», які адкрываў нашым суайчыннікам мінуўшчыну ў адбітках часу праз СМІ. Гэтымі днямі, калі ўвесь свет згадвае Першую сусветную як глабальную трагедыю народаў Еўропы, Беларусь можа ўдакладніць веды пра яе праз свой боль. Паштоўкі з калекцыі У. Ліхадзедава, прадстаўленыя на выстаўцы, выразна гавораць пра каштоўнасць міру ў любыя часы. І іншыя экспанаты ды рэдкія артэфакты падмацоўваюць беларускае ўспрыманне вайны і міру: сведкі рэальнай гісторыі, яны дапамагаюць зразумець людзей, што жылі ў той час, якія ў віхуры складаных падзей рабілі справы, прымалі рашэнні, скіраваныя ў будучыню, бралі на сябе адказнасць за іншых, вызначалі лёс дзяржаў.

Беларуская памяць пра Першую сусветную ўзмацняецца яшчэ і разуменнем таго, як яна паўплывала на лёс народа, да якіх вынікаў прывяла, на доўгі час падзяліўшы тэрыторыю Беларусі, ды ўзмацніўшы адчуванне роднага, таго, што павінна быць злучана прыналежнасцю да сваёй зямлі і замацавана асобным дзяржаўным утварэннем. За гэта змагаліся нашы продкі далей, прайшоўшы і праз наступныя ваенныя выпрабаванні.

Асэнсаваць увесь мінулы стагадовы шлях прапануе выстаўка, якую наведалі дзяржаўныя асобы: першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр культуры Юрый Бондар, старшыня парламенцкай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк. Выстаўка прыцягнула ўвагу не толькі спецыялістаў, зацікаўленых гісторыяй — навукоўцаў, пісьменікаў, краязнаўцаў, але і шырокія колы грамадства.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.