Вы тут

Адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю з дня ўтварэння АМАП


У канцэртнай зале «Мінск» адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю з дня ўтварэння атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння органаў унутраных спраў.


Зачытваючы віншавальны адрас ад дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася, намеснік дзяржсакратара Андрэй Уцюрын падкрэсліў асаблівую значнасць службы ў жыцці краіны:

— Сёння вы знаходзіцеся на вастрыі барацьбы са злачыннасцю. Вас вызначае мужнасць і адвага. Далёка не кожны можа служыць у АМАПе. Для гэтай службы патрэбен той патрыятызм, які не выстаўляецца напаказ, а з'яўляецца ўнутраным перакананнем.

Андрэй Уцюрын таксама адзначыў, што падтрыманне стабільнасці і забеспячэнне паступальнага развіцця нашай дзяржавы з'яўляецца ў тым ліку і заслугай гэтай службы: «Дзяржава разлічвае на ваш прафесіяналізм тады і там, дзе звычайнымі сродкамі вырашыць праблему не ўяўляецца магчымым».

У сваю чаргу намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў адзначыў, што фарміраванне АМАПа адбывалася ў цяжкі для краіны час. У падраздзяленняў мяняліся назвы, арганізацыйна-штатная структура, матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, міліцэйскі спецназ заўсёды заставаўся адданы службоваму абавязку, прысязе і Айчыне.

— Вы там, дзе цяжэй за ўсё, і здольныя дзейнічаць рашуча і прафесійна. Усе грамадска-палітычныя, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы з удзелам найвышэйшай службовай асобы нашай дзяржавы забяспечаны вамі на высокім прафесійным узроўні. У гэты святочны дзень хачу звярнуцца да ветэранаў падраздзяленняў. Ваш жыццёвы вопыт запатрабаваны і сёння. Вамі закладзены традыцыі службы, якія з гонарам працягваюць цяперашнія супрацоўнікі. Словы асаблівай удзячнасці хачу выказаць родным і блізкім супрацоўнікаў АМАПа.

Скончыўшы прамову, намеснік міністра прыступіў да рытуалу ўзнагароджвання тых супрацоўнікаў атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння, якія найбольш вызначыліся па службе.

Вечар прадоўжыўся музычнымі падарункамі ад салістаў духавога аркестра ГУУС Мінгарвыканкама і вядомых беларускіх артыстаў: Галіны Шышковай, Ларысы Грыбалёвай, Аляксея Хлястова, Анастасіі Ціхановіч, Ядвігі Паплаўскай, гурта «Цягні-Штурхай» і іншых.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Верныя абавязку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».