Вы тут

Чаму Акадэмія мастацтваў у Мінску святкуе стагоддзе маскоўскага УДІКа?


Святочныя мерапрыемствы ў гонар стагоддзя Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (ВГИК) сёння распачаліся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 26 да 30 лістапада тут павінен прайсці шэраг канцэртаў, лекцый, майстар-класаў, а ў склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кінашколы – ад рэктара Уладзіміра Малышава да народных артыстаў Расійскай Федэрацыі са складу супрацоўнікаў УДІКа. Каб зразумець, чаму мінская акадэмія стала пляцоўкай для святкавання стагоддзя маскоўскага інстытута, “Звязда” звярнулася па каментар да рэктара БДАМ.


УДІК – першая ў свеце кінашкола, што адпачатку займалася творчымі прафесіямі. Сённяшні Універсітэт кіно і тэлебачання ў Санкт-Пецярбургу, што ў 1918 узнік як Вышэйшы інстытут фатаграфіі і фотатэхнікі, створаны крыху раней, але ў якасці школы тэхнічных кадраў. Сёня наша БДАМ і маскоўскі УДІК звязаныя Пагадненнем аб супрацоўніцтве, што прадугледжвае “ўзаемадзеянне ў сферы культуры, навукі і адукацыі”.

 “У сферы беларускага кінематаграфічнага мастацтва дзейнічала і дзейнічае шмат людзей, што атрымалі адукацыю ва УДІКу, – у нас працаваў Віктар Тураў, які там вучыўся, працуе лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Настасся Суханава, што таксама скончыла УДІК, і многія іншыя, – кажа рэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. – Да таго ж з гэтай кінашколай мы маем пагадненне аб супрацоўніцтве, дарэчы, і з іншымі таксама. Увогуле шмат навучальных устаноў у сферы культуры і мастацтва на вялікай постсавецкай прасторы з’яўляюцца нашымі партнёрамі. Таму ў рамках такіх адносін, што склаліся гістарычна, мы праводзім гэтыя мерапрыемствы. У нас, калі вы бачылі праграму, не банкеты, а майстар-класы. Іх мы арганізуем у супрацоўніцтве з рознымі навучальнымі ўстановамі кшталту ДІТМа (ГИТИС) ці Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачання. Гэта адбываецца на рэгулярнай аснове і не толькі ў супрацы з Расіяй. Нашы студэнты і выкладчыкі з задавальненнем сустракаюцца з калегамі і абмяркоўваюць пытанні развіцця культуры і мастацтва”.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».