Вы тут

Свежая прэса з кавай і wі-fі


Распаўсюджвальнікі газет і часопісаў у Беларусі святкуюць 100-гадовы юбілей


Хутка ў павільёнах сістэмы “Белсаюздрук”, што з’яўляюцца сеткай распаўсюджвання прэсы ў Беларусі, пакупнікі змогуць размаўляць з прадаўцом на любой мове пры дапамозе анлайн-перакладчыка. Да Еўрапейскіх гульняў-2019 для гасцей Мінска ў тых павільёнах запрацуюць гарадскі навігатар і электронны-кансультант-перакладчык. У “разумным” павільёне можна будзе падзараджаць гаджэты, выклікаць таксі, экстраныя службы, замаўляць трансферы ў аэрапорт і за межы сталіцы.

І ўжо сёння ў павільёнах працуюць кафетэрыі, дзе можна за кубачкам кавы ці гарбаты знаёміцца са свежай прэсай. Яшчэ — бясплатны wі-fі, і ў хуткім часе там зможам аплачваць камунальныя паслугі, набываць квіткі на спектаклі, канцэрты й шмат чаго яшчэ. Такі падарунак РУП “Белсаюздрук” зрабіла наведнікам сваіх гандлёвых аб’ектаў да свайго 100-гадовага юбілею. З 1 лістапада, варта дадаць, РУП “Белсаюздрук” па Мінску і Мінскай вобласці аб’яднаўся з прадпрыемствамі сістэмы з іншых абласцей: на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы нам паказалі новы будучы лагатып — “Белдрук”.

Гендырэктар “Белсаюздруку” Ігар Дудзіч казаў, што развіццё і ўдасканаленне гандлёвай сеткі прадпрыемства праводзіцца — каб лепш забяспечваць прэсай жыхароў краіны. На прылаўкі кіёскаў, павільёнаў і магазінаў штодзень паступае 140 тысяч экземпляраў газет і часопісаў, штомесяц 650 найменняў СМІ знаходзяць свайго чытача. І ёсць надзея, што замена звыклых гандлёвых пунктаў на мадэрнізаваныя канструкцыі, павільёны з уваходам унутр — падвысіць продажы газет і часопісаў. Было заўважана: сучасны павільён “самаабслугоўвання” павялічыць таваразварот у сярэднім у два разы. Узрастала й колькасць фізічных і юрыдычных асоб, якія падпісваюцца там на СМІ.

Сёння, акрамя прэсы, гандлёвая сетка рэалізуе кнігі, папяровую й канцылярскую прадукцыю, сувеніры, нават кандытарскія вырабы. У бліжэйшым часе “Белсаюздрук” абновіць інтэрнэт-магазін на сайце http://bspechat.by, дзе кожны зможа замовіць (па мабільным тэлефоне або з дапамогай камп’ютара) неабходны тавар у гандлёвы пункт, які найбліжэй да яго. Абновіцца й сайт прадпрыемства http://souzpechat.by.

Там будзе дададзена інфармацыя пра падзеі ў медыйнай прасторы Беларусі, пра навінкі прадукцыі, свежую прэсу, вакансіі для працаўладкавання.

Ганна Лагун

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».