Вы тут

На фотаконкурс «Шчаслівая сям'я» даслана 250 здымкаў


У ліпені газета «Звязда» сумесна з Міністэрствам інфармацыі запусціла рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Шчаслівая сям'я». Даслаць свае здымкі і падзяліцца ўсмешкамі татаў, мам і дзяцей маглі як прафесійныя фатографы, так і аматары.


«Ве­ча­ро­вы парт­рэт». Фо­та Мі­ха­і­ла Ка­пыч­ка (Ма­гі­лёў).  На­мі­на­цыя «Вя­лі­кая сям'я — вя­лі­кае шчас­це».

Было прапанавана шэсць намінацый: «Сямейныя каштоўнасці», «Прыгажосць мацярынства», «У аб'ектыве — тата», «Вялікая сям'я — вялікае шчасце», «Адна дарога на дваіх», «Разам працуем — разам адпачываем».

Як паведаміла намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Галіна ГУСАКОВА, за некалькі месяцаў (прыём заявак скончыўся на пачатку лістапада) на конкурс паступіла каля 250 работ. І хоць класік пісаў, што ўсе шчаслівыя сем'і падобныя адна на адну, прагледзеўшы здымкі, запэўніваем: кожная з іх унікальная.

Пераможцаў у хуткім часе чакае ўрачыстая цырымонія віншавання і ўручэння памятных дыпломаў. А найлепшыя фота мы ўжо сёння пачынаем друкаваць на старонках «Сямейнай газеты».

Загаловак у газеце: У ракурсе — шчасце

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.