Вы тут

Дамашні рэцэпт запраўкі для баршчу


Хачу расказаць пра сталовыя буракі, іх вартасці і, вядома ж, пра запраўку для баршчу з буракамі і шэрагам іншых кампанентаў агародных культур.


Запраўка для баршчу з буракоў з яблыкамі Антонаўка і іншымі агароднымі культурамі можа зацікавіць нават сапраўдных гурманаў.

Такім чынам, бяром 2,5 кг толькі што ўбраных салодкіх і смачных сартавых буракоў. Дадаём сюды 1 кг маладой морквы, а таксама па паўкілаграма цыбулі, салодкага перцу і яблыкаў Антонаўка. Усё наразаем або шаткуем на камбайне, а затым добра перамешваем. Да гэтай нарэзкі дадаём 4 ст. лыжкі цукру і
2 ст. лыжкі солі. Зноў усё акуратна змешваем і пакідаем у вялікай каструлі на 3 гадзіны. Пасля 3-гадзіннай вытрымкі дадаём у каструлю 200 г сланечнікавага алею і 50 г 9-працэнтнага воцату. Размяшаўшы, варым 15—20 хвілін на маленькім агеньчыку. Пасля варкі раскладваем у шкляныя паўлітровыя слоікі і закручваем. Слоікі ставім дагары нагамі, пакуль не астынуць. Заўважце, у нас ці ў вас атрымаецца каля дзесяці слоічкаў такой цуда-закаткі! Ведайце, што такая запраўка для баршчу павінна быць абавязкова і толькі з яблыкамі Антонаўка. Спрабуйце рабіць гэтую цуда-закатку па маім рэцэпце.

Для вялікай сям'і можна зрабіць два ці тры такія замесы запраўкі з буракоў. Гэтыя запраўкі мы гатуем ужо больш за 20 гадоў.

Яўген Салановіч, дачнік са шматгадовым вопытам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.