Вы тут

Рэжысёр Любоў Бітно: Азартна быць побач з творчым чалавекам


Яе філь­мы пры­цяг­ва­юць сва­ёй шчы­рас­цю і лі­рыч­нас­цю, яе вер­шы — ні­бы­та па­слан­ні з па­ра­лель­на­га све­ту. Ма­ці пя­ця­рых дзя­цей, па­спя­хо­вы рэ­жы­сёр да­ку­мен­таль­ных філь­маў, паэ­тэ­са і фі­лант­роп Лю­боў Біт­но ў ліс­та­па­дзе гас­цюе ў ча­со­пі­се «Але­ся». Да ўва­гі чы­та­чоў «Звяз­ды» — фраг­мен­ты раз­мо­вы.


Сям'я Лю­бо­ві Біт­но.

— Вы бы­лі ўжо гас­па­ды­няй сям'і, аў­та­ры­тэт­ным вы­клад­чы­кам рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры... І рап­там вы­ра­шы­лі атры­маць яшчэ ад­ну аду­ка­цыю. На­вош­та?

— Ад­ной­чы я вы­ра­шы­ла пра­вес­ці для сяб­роў паэ­тыч­ны ве­чар па Брод­скім. Гэ­ты па­эт заў­сё­ды быў для мя­не за­гад­кай, ха­це­ла­ся ра­за­брац­ца ў ім і на­ву­чыц­ца яго вы­кон­ваць. Пад­рых­та­ва­ла­ся, за­пра­сі­ла лю­бі­мых лю­дзей. Па­ча­ла чы­таць вер­шы і рап­там ад­чу­ла, што мя­не не слу­ха­юць. Ці то я дрэн­на зра­зу­ме­ла паэ­та і не вель­мі доб­ра чы­таю, ці то мае гос­ці хо­чуць вы­ка­наць Брод­ска­га са­мі і не хо­чуць слу­хаць мя­не. І та­ды я ўсвя­до­мі­ла, што ха­чу ва­ло­даць вы­ка­наль­ніц­кі­мі на­вы­ка­мі на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. «Ня­хай гэ­та бу­дзе кі­но», — па­ду­ма­ла я.

Маё па­ступ­лен­не ў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў бы­ло азарт­най аван­ту­рай. Ішоў ужо май ці на­ват чэр­вень, та­му я не па­спя­ва­ла пад­рых­та­вац­ца і прый­шла зда­ваць эк­за­мен з ну­ля, раз­ліч­ва­ю­чы на ба­зу пас­ля філ­фа­ка. На мя­не па­гля­дзе­лі і ска­за­лі: «Ну, фак­ту­ра ёсць», і ней­кім цу­дам мне ўда­ло­ся «ўско­чыць у апош­ні ва­гон».

Ка­лі па­ча­ла вы­ву­чаць кі­но, зра­зу­ме­ла, што ў ім ёсць усё, што я люб­лю: му­зы­ка, жы­ва­піс, сло­ва, тэм­па­рытм. Крок за кро­кам я ста­ра­ла­ся асэн­са­ваць яго, але мно­га­му яшчэ трэ­ба на­ву­чыц­ца.

— Вы га­во­ры­це як сціп­лы ча­ла­век. Ад­нак, між ін­шым, ва­шы філь­мы ста­на­ві­лі­ся пры­зё­ра­мі са­мых раз­на­стай­ных кі­на­фес­ты­ва­ляў. Ці да­па­ма­га­юць вам да­ся­гаць твор­чых вы­шынь ва­шы бліз­кія?

— Вя­до­ма. Ра­зам з му­жам мы за­сна­ва­лі сту­дыю паэ­тыч­на­га кі­но «Са­фія». Мой муж вель­мі та­ле­на­ві­ты ча­ла­век, вы­дат­на пі­ша і пад­бі­рае му­зы­ку да тэкс­ту: аздо­біў мно­гія мае вер­шы, да­па­ма­гае з агуч­ван­нем філь­маў.

— А як ужы­ва­юц­ца два твор­чыя ча­ла­ве­кі?

— Зда­ец­ца, мы знай­шлі ап­ты­маль­ную дыс­тан­цыю, каб лёг­ка бы­ло абод­вум. І ў ней­кім сэн­се аза­ртна быць по­бач з та­кім ча­ла­ве­кам. На­зі­ра­еш, як вы­дат­на ён усё ро­біць, як вы­со­ка лё­тае, і ду­ма­еш: «Я так­са­ма ту­ды ха­чу». Але час­цей да­во­дзіц­ца быць па­асоб­ку. Яму трэ­ба па­лё­таць у сва­ім не­бе, а мне ў сва­ім. Але мы заў­сё­ды ра­зам зля­та­ем на зям­лю і ра­дас­на су­стра­ка­ем­ся там. Мы та­кія роз­ныя, але мы ж доб­ра да­паў­ня­ем ад­но ад­на­го. А на­ша су­стрэ­ча — гэ­та гіс­то­рыя дзвюх па­ляр­нас­цяў.

— Ва­ша твор­чая бія­гра­фія — гэ­та, па сут­нас­ці, гіс­то­рыя пра по­шу­кі ся­бе. На пэў­ным эта­пе раз­віц­ця вы па­ча­лі пі­саць вер­шы. Гэ­ты дар так­са­ма быў у вас за­кла­дзе­ны пер­ша­па­чат­ко­ва?

— У дзя­цін­стве я, як і мно­гія, скла­да­ла ней­кія смеш­ныя вер­шы­кі, прос­та рыф­ма­ва­ла, та­му што мне гэ­та па­да­ба­ла­ся. Мне бы­ло 15 га­доў, ка­лі ся­бар па­да­рыў мне двух­том­нік сла­ву­тай паэ­тэ­сы. Я пра­чы­та­ла яго як быц­цам на ад­ным ды­хан­ні, за не­каль­кі су­так. Гэ­тыя кніж­кі ўсё пе­ра­вяр­ну­лі ў ма­ёй свя­до­мас­ці, я мно­гае зра­зу­ме­ла пра ся­бе. ця­пер для мя­не ства­рэн­не вер­шаў — свое­асаб­лі­вы па­да­ру­нак. Вель­мі ка­рот­кія пе­ры­я­ды жыц­ця, ка­лі мая ду­ша як быц­цам ста­но­віц­ца ка­мер­то­нам для гу­каў звон­ку. Я слу­хаю і ста­ра­юся ад­люст­ра­ваць свае воб­ра­зы ў вер­ша­ва­ных рад­ках, бо ве­даю, што гэ­та шчас­це бы­вае са мной ня­доў­га.

— Тое, што з ва­мі ад­бы­ва­ец­ца на пра­ця­гу жыц­ця, мож­на аха­рак­та­ры­за­ваць та­кім па­пу­ляр­ным у су­час­най мо­ла­дзі па­няц­цем, як «са­ма­рэа­лі­за­цыя». Ін­шы­мі сло­ва­мі, вам па­шчас­ці­ла вы­явіць і пры­мя­ніць усе за­кла­дзе­ныя ў вас здоль­нас­ці і маг­чы­мас­ці. Якая з іх са­мая да­ра­гая для вас?

У ма­ры ня­ма ўзрос­ту.

— Са­мае важ­нае для мя­не тое, што мне па­шчас­ці­ла быць ма­ці. І не ад­ной­чы. Вель­мі ра­дас­на ад­чу­ваць ся­бе ма­ці пя­ця­рых дзя­цей. Бо кож­нае — гэ­та аб­са­лют­ны чыс­ты дар ка­хан­ня. Та­му дзе­ці — са­мае га­лоў­нае, што ў мя­не ёсць. І больш за ўсё на све­це я ха­це­ла б быць не паэ­там, рэ­жы­сё­рам або на­стаў­ні­кам, а ідэа­льнай ма­май.

Але ёсць і ін­шы бок — ад­каз­насць. Наш аба­вя­зак зра­біць так, каб траў­мы і ра­ны, якія, маг­чы­ма, мы атры­ма­лі ў дзя­цін­стве, не пе­ра­хо­дзі­лі ў спад­чы­ну на­шым дзе­цям. І гэ­та вель­мі скла­да­ная за­да­ча, вы­ка­наць якую не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца. Мае дзе­ці вы­рас­лі цу­доў­ны­мі, але ча­сам я за­дум­ва­ю­ся, які­мі б яны бы­лі, ка­лі б я ста­ла ма­ці ў больш ста­лыя га­ды, ка­лі по­шу­кі ся­бе за­ста­лі­ся ў мі­ну­лым...

— Ві­даць, ме­на­ві­та ва­шае ад­каз­нае стаў­лен­не да дзі­ця­чых праб­лем натхні­ла вас на вя­лі­кі даб­ра­чын­ны пра­ект для дзя­цей-сі­рот і тых, хто апы­нуў­ся ў цяж­кай сі­ту­а­цыі?

— Я за­ду­ма­ла­ся над тым, як атры­ма­ла­ся, што ў Бе­ла­ру­сі, да­стат­ко­ва цы­ві­лі­за­ва­най еў­ра­пей­скай кра­і­не, 21 ты­ся­ча сі­рот? Ча­му ў не­ка­то­рых бед­ных кра­і­нах ня­ма та­ко­га па­каз­чы­ка, і там лю­дзям не зра­зу­ме­ла, што та­кое сі­ра­та? Чым па­він­на хва­рэць гра­мад­ская свя­до­масць, каб да­пус­ціць та­кую тра­ге­дыю? А між ін­шым, акра­мя сі­рот, коль­кі лю­дзей зна­хо­дзіц­ца ў ін­тэр­на­тах, да­мах для са­ста­рэ­лых, да­мах для ін­ва­лі­даў і мен­таль­ных ін­ва­лі­даў... Якая ма­раль­ная ка­та­стро­фа па­він­на бы­ла ад­быц­ца, каб гра­мад­ства вы­піх­ва­ла ней­кія свае част­кі?...

За­дум­ва­ю­чы­ся над тым, як да­па­маг­чы дзе­цям, я заў­сё­ды ча­ка­ла, што з ча­сам да­лу­чу­ся да яко­га-не­будзь ад­па­вед­на­га пра­ек­та. Але по­тым зра­зу­ме­ла, што па­він­на ства­рыць яго са­ма. Спа­чат­ку мне зда­ва­ла­ся, што ім усім — і кры­зіс­ным баць­кам, і кры­зіс­ным дзе­цям — у пер­шую чар­гу не­аб­ход­на псі­ха­ла­гіч­ная да­па­мо­га. Ад­нак у нас не пры­ня­та звяр­тац­ца да псі­хо­ла­га, і лю­дзі ча­мусь­ці ба­яц­ца гэ­та­га. Та­ды я зра­зу­ме­ла, што перш чым пра­па­на­ваць да­па­мо­гу псі­хо­ла­га, іх трэ­ба пад­тры­маць больш да­лі­кат­ным спо­са­бам. На­прык­лад, пад­цяг­нуць дзі­ця па ву­чо­бе, каб яно маг­ло па­сту­піць ту­ды, ку­ды жа­дае, а не ку­ды атрым­лі­ва­ец­ца. Каб яно па­ча­ло па­ва­жаць ся­бе, каб на­ву­чы­ла­ся пра­ца­ваць, каб уба­чы­ла пла­ды сва­іх на­ма­ган­няў.

Я кі­ну­ла «кліч» у ін­тэр­нэ­це: шу­ка­ла на­стаў­ні­каў, якія маг­лі б га­дзі­ну ў ты­дзень па­зай­мац­ца з та­кі­мі дзець­мі. Як ні дзіў­на, знай­шло­ся шмат эн­ту­зі­яс­таў, якія га­то­вы бы­лі зай­мац­ца і больш, чым га­дзі­ну.

Так з'я­віў­ся пра­ект «Бе­ла­русь: пра­фе­сі­я­на­лы — дзе­цям у цяж­кай жыц­цё­вай сі­ту­а­цыі». Мы шу­ка­ем псі­хо­ла­гаў, рэ­пе­ты­та­раў, юрыс­таў, пра­ва­ахоў­ні­каў, біз­нес-кан­суль­тан­таў, спон­са­раў... Усіх, хто га­то­вы нам да­па­маг­чы. Ка­лі я ўба­чы­ла моц­ны вод­гук ад лю­дзей, я зра­зу­ме­ла, што ра­бі­ла гэ­та не да­рэм­на, праб­ле­ма на­спе­ла даў­но, і гра­мад­ства га­то­ва яе вы­ра­шаць. Лю­дзі ах­вя­ру­юць сва­ім ча­сам і гра­шы­ма, каб да­па­маг­чы пра­ек­ту.
А гэ­та да­ра­го­га каш­туе.

— Пер­шая ва­ша пра­фе­сія — пе­да­гог. Не су­му­е­це па ёй, па вуч­нях?

— Я ж не зу­сім раз­ві­та­ла­ся з гэ­тай пра­фе­сі­яй. Апош­нім ча­сам зай­ма­ю­ся з абі­ту­ры­ен­та­мі, якія рых­ту­юц­ца па­сту­паць у Ака­дэ­мію мас­тац­тваў. Мне вель­мі па­да­ба­ец­ца з імі пра­ца­ваць: вель­мі люб­лю рас­кры­ваць асо­бу і да­па­ма­гаць ёй раз­ві­вац­ца. У свой час я з за­да­валь­нен­нем пра­ца­ва­ла і ў шко­ле. Але тое не вель­мі па­важ­лі­вае стаў­лен­не, якое апош­нім ча­сам ад­чу­вае на­стаў­нік, не леп­шым чы­нам ад­бі­ва­ец­ца і на дзе­цях. На жаль, у школь­на­га на­стаў­ні­ка за­раз столь­кі бю­ра­кра­тыч­ных аба­вяз­каў, што не за­ста­ец­ца ча­су ні на лю­бі­мую спра­ву, ні на лю­бі­мых дзя­цей.

— Вы ўсё жыц­цё шу­ка­лі ся­бе. Ра­зам з тым не па­та­ну­лі ў бы­та­вых праб­ле­мах, па­спя­хо­ва спраў­ля­лі­ся з імі. У вы­ні­ку поў­нас­цю рэа­лі­за­ва­лі свае за­дат­кі. Што б вы маг­лі па­жа­даць лю­дзям, якія не за­да­во­ле­ны сва­ім жыц­цём, не знай­шлі спра­ву па ду­шы, плы­вуць па ця­чэн­ні і ад­чу­ва­юць ся­бе не­шчас­лі­вы­мі?

— Га­лоў­нае, што па­трэб­на кож­на­му ча­ла­ве­ку, — гэ­та зра­зу­мець ся­бе. Я ха­це­ла б па­жа­даць усім лю­дзям слу­хаць сваё сэр­ца і быць са­бой.

Ві­та­лі­на БАН­ДА­РО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?