Вы тут

Ці любіце вы кнігі так, як іх любім мы?


Ці любіце вы кнігі так, як іх любім мы?

У 2018 годзе свет пабачыў зборнік апавяданняў пра Мінск з канцэпцыяй “10+10”. Дваццаць беларускамоўных апавяданняў ад розных аўтараў, мэтраў і пачаткоўцаў, дваццаць вобразаў вялікага горада.

Мы, аднак, не збіраемся спыняцца на дасягнутым, як і адступаць ад абранай канцэпцыі. Кніжны свет, як і чалавечае ўяўленне, не мае межаў.

У гэтым годзе фестываль “Горад і Кнігі” збірае вершы ад аўтараў любога ўзросту, беларускамоўных і рускамоўных. Вершы, прысвечаныя кнігам, кніжнасці, літаратуры. Вершы-ўражанні ад свету аўтара, які захапіў вас, вершы пра ўлюбёнага персанажа, вершы з аўтарскім роздумам пра літаратуру і яе месца ў жыцці чалавека. На ваш густ.

Але гэта яшчэ не ўсё. Апроч спаборніцтва паэтаў мы адкрываем і спаборніцтва ілюстратараў. Мастакі, натхніўшыся вершамі 10 фіналістаў, змогуць прапанаваць уласнае бачанне паэтычных тэкстаў. А дзясятка лепшых работ паўдзельнічае у публікацыі набора сувенірных картак, дзе вершы і ілюстрацыі будуць побач, як завершанае адзінства.

Таму мы чакаем вашых работ – паэтычных і мастацкіх. Чакаем вашых уражанняў, вашых думак, вашай фантазіі. Без абмежаванняў, без перашкодаў. Галоўнае – любоў да кніг.

Падрабязнасці ТУТ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.