Вы тут

У Мінску адкрылі выставу «Традыцыйныя каштоўнасці»


26 лістапада грамадскае аб'яднанне ”Радзіслава” (Прытулак для жанчын і іх дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту) адкрыла выставу ”Традыцыйныя каштоўнасці” ў Галерэі ”Ў”. Паводле афіцыйнай статыстыкі, кожная трэцяя беларуска жыве ў сітуацыі фізічнага, псіхалагічнага або эканамічнага гвалту. Штогод трэцяя частка ўсіх цяжкіх злачынстваў у Беларусі - гэта забойства, учыненыя ў сям'і.


У межах выставы адбылася прэзентацыя фрагмента дакументальнага спектакля ”Родныя людзі?” (лабараторыя сацыяльнага тэатра ЕCLAB). Гісторыі, пра якія расказваецца ў спектаклі, заснаваныя на інтэрв'ю з жанчынамі, якія перажылі хатні гвалт, нейкі час жылі ў Прытулку, прайшлі рэабілітацыю з псіхолагамі і здолелі (ці не здолелі) ўладкаваць сваё жыццё пасля сыходу ад агрэсара. Казаць праўду пра гвалт у блізкіх адносінах - гэта складаны, але важны крок на шляху да ацалення. “Родныя людзі” – спектакль, які дае голас не толькі пацярпелым, але і стварае прастору для абмеркавання гэтай праблемы.

Нагадаем, што выстава “Традыцыйныя каштоўнасці” і мерапрыемтсвы ў яе падтрымку праходзяць у межах міжнароднай кампаніі “16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту”.

Наведаць выставу можна да 3 снежня з 12.00 да 20.00 у Галерэі “Ў”. 

18-19 снежня ў прасторы Moving Art Factory (Куйбышава, 22, паверх 6) можна ўбачыць спектакль “Родныя людзі?” цалкам. 

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?