Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Да чагосьці цудоўнага»

TV1000, 3 снежня

20-гадовая беспрацоўная Катарына жыве са сваім хлопцам у прыгарадзе Гётэбарга. У яе жыццёвым багажы — маці-алкагалічка і няскончаная сярэдняя школа. Але аднойчы на YouTube ёй трапляецца фрагмент «Рэквіема» Моцарта, і дзяўчына разумее, што трэба мяняць свой лёс, «імкнуцца да чагосьці цудоўнага». Яна выдаляе сваю старонку ў сацыяльных сетках і ідзе ў канцэртную залу, каб паслухаць Моцарта ў выкананні аркестра...


«Вясёлыя рабяты»

«Беларусь 3», 7 снежня

Музычная камедыя, знятая ў СССР у 1934-м, якая лічыцца цяпер класікай савецкай камедыі. Чаго вартыя хоць бы рэверансы рэжысёра ў бок Чарлі Чапліна, Гаральда Лойда і Бастэра Кітана, якія «ў карціне не ўдзельнічаюць». Затое ёсць просты хлопец Косця Пацехін, які пасе статак і марыць стаць артыстам, а таму спявае бадзёрыя песні. Аднойчы Косцю прымаюць за моднага заезджага гастралёра — і бяруць у мюзік-хол дырыжорам джаз-аркестра. Калектыў рыхтуецца да выступлення на вялікай сцэне і рэпеціруе... на пахаванні.


«Салон прыгажосці»

МІР, 9 снежня

Джына Норыс пераязджае з Чыкага ў Атланту, каб яе дачка змагла вучыцца ў прэстыжнай музычнай школе, і ўладкоўваецца працаваць у шыкоўны салон прыгажосці. Аднак калі кліенты ацэньваюць майстэрства новай цырульніцы, бос прысвойвае сабе ўсе заслугі, і жанчына вырашае адкрыць уласную майстэрню. Праўда, ператварыць яе давядзецца з занядбанай цырульні, але Джына гатовая да любых цяжкасцяў.


Фінальнае шоу «Міс свету — 2018»

АНТ, 8 снежня

Мінчанка Марыя Васілевіч у ліку 118 прыгажунь з усёй планеты ўдзельнічае ў конкурсе «Міс свету», які праходзіць на кітайскім курорце Санья на востраве Хайнань. Дзяўчаты прайшлі шэраг адборачных этапаў (прыкладам, беларуска трапіла ў топ-30 на конкурсе «Міс топ-мадэль»), паўдзельнічалі ў культурных, спартыўных і сацыяльных мерапрыемствах, прадставілі свае дабрачынныя праекты, выступілі ў інтэлектуальным раўндзе. А ўжо ў наступную суботу нехта з іх атрымае карону з рук «Міс свету — 2017» Манушы Чхілар з Індыі. Пра фінальнае шоу вядома, што яно пройдзе без дэфіле ў бікіні, але будзе доўжыцца на 30 хвілін больш, чым у папярэднія гады.


«Каханне прэт-а-партэ»

TV1000Ru, 8 і 9 снежня

Жыў-быў палкі рымскі лавелас Джорджыа, якога за паталагічную хлуслівасць бацька пазбавіў фінансаў, і ён вымушаны быў уладкавацца на працу ў Дом мод. Жыла-была маскоўская прыгажуня Вольга, якая прыехала ў Італію, каб знайсці каларытнае «аблічча» для рэкламнай кампаніі. І цяпер першы гатовы на ўсё, каб заваяваць другую — але ці атрымаецца гэта зрабіць у абставінах, калі клубок падману заблытваецца ўсё больш?

Загаловак у газеце: Шлях да мары

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».