Вы тут

Шэраг рашэнняў зацвердзілі дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета


Неабходнае абсталяванне...

У межах удзелу ў праектах міжнароднай тэхнічнай дапамогі на Гродзеншчыне рэалізуецца цэлы шэраг карысных і накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва спраў. Адной з галоўных умоў іх рэалізацыі з'яўляецца фінансавы ўдзел беларускага боку ў памеры 10 % ад сумы выдаткаў донара. Каб мець падставы для выдзялення неабходных грошай, народныя абраннікі павінны зацвердзіць гэта сваім рашэннем. Так, на мінулай сесіі аблсавета былі прынятыя станоўчыя рашэнні па суфінансаванні двух праектаў міжнароднай фінансавай дапамогі.

Напрыклад, у межах рэалізацыі праекта «Паляпшэнне трансгранічных медыцынскіх паслуг у анкалагічнай уралогіі ў рэгіёнах Беластока і Гродзенскай вобласці» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна 2014—2020» Гродзенская абласная клінічная бальніца зможа набыць спецыялізаванае абсталяванне для лячэння пацыентаў з анкаўралагічнымі захворваннямі.

— Вынікі праекта будуць садзейнічаць развіццю грамадскай аховы здароўя, скарачэнню часу непрацаздольнасці, зніжэнню колькасці ўскладненняў і сацыяльных выдаткаў лячэння, павышэнню ўзроўню медыцынскіх паслуг, — растлумачыла дэпутатам сутнасць праекта намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Вольга МАСЦІЦКАЯ. — Агляды і аперацыйныя ўмяшанні набудуць новы стандарт якасці і бяспекі.

Сума суфінансавання складае крыху больш за 78,5 тысячы еўра ў эквіваленце.

Другі праект таксама накіраваны на забеспячэнне якасці жыцця насельніцтва ў прыгранічным рэгіёне Польшчы і Беларусі праз павышэнне ўзроўню бяспекі грамадзян, маёмасці і навакольнага асяроддзя. У межах той жа праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва прадугледжваецца набыццё беларускім бокам пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, пажарна-тэхнічнага ўзбраення і абсталявання. Вядучымі партнёрамі ў праектах «Новы падыход да трансгранічнай сістэмы кіравання надзвычайнымі сітуацыямі» і «Сумесныя ініцыятывы па павышэнні бяспекі трансгранічнай вобласці ў выніку экалагічных і хімічных катастроф» выступаюць дзве гміны Падляскага ваяводства. Агульны бюджэт складае больш за тры мільёны еўра, на рэалізацыю праекта Гродзенскаму абласному ўпраўленню МНС з улікам суфінансавання з беларускага боку выдзяляюць амаль паўтара мільёна.

Безумоўна, абодва гэтыя праекты народныя абраннікі падтрымалі аднагалосна.

...і бясплатны праезд для школьнікаў

Адпаведнае рашэнне дэпутаты зацвердзілі яшчэ ў кастрычніку, але спатрэбілася яго карэкціроўка. З ініцыятывай аб пашырэнні дзеяння бясплатнага праезду для школьнікаў з 1 верасня да 30 чэрвеня звярнуліся бацькі вучняў, што жывуць у мікрараёне індывідуальнай забудовы Каробчыцы, які знаходзіцца непадалёк ад абласнога цэнтра, а навучаюцца ў гарадскіх установах адукацыі. Справа ў тым, што тэрытарыяльна яны адносяцца да Гродзенскага раёна і карыстаюцца прыгарадным грамадскім транспартам. Пашырыць дзеянне папярэдняга рашэння на школьнікаў усяго раёна — больш правільная мера ў дачыненні да навучэнцаў, што вучацца ў Гродне, а жывуць побач з ім, так вырашылі народныя абраннікі і зацвердзілі гэта на сесіі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: На карысць якасці жыцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».