Вы тут

Ці сартуеце вы адходы?


Вынікі першай апытанкі

Праб­ле­ма бы­та­во­га смец­ця хва­люе 94,1 % рэ­спан­дэн­таў, 5,8 % ад­ка­за­лі на гэ­та пы­тан­не ад­моў­на. Най­больш знач­ным у праб­ле­ме ўты­лі­за­цыі смец­ця амаль 77 % апы­та­ных па­лі­чы­лі за­брудж­ван­не пла­не­ты; 16 % вы­бра­лі ва­ры­янт «чыс­ці­ня ў два­ры або ў го­ра­дзе»; 6,5 % на­вед­валь­ні­каў на­ша­га сай­та вы­ка­за­лі­ся, што гэ­та яшчэ ад­на маг­чы­масць за­ра­біць гро­шы.


Так­са­ма бы­лі пра­па­на­ва­ны ва­ры­ян­ты ад­ка­зу на пы­тан­не, што трэ­ба зра­біць для та­го, каб паў­сюд­на ўвес­ці раз­дзель­ны збор смец­ця. Тут мер­ка­ван­ні ўжо раз­дзя­лі­лі­ся. Кры­ху менш за па­ло­ву апы­та­ных лі­чаць, што трэ­ба па­вы­шаць агуль­ную куль­ту­ру лю­дзей. За пра­па­но­вы ста­віць больш спе­цы­яль­ных кан­тэй­не­раў і быць больш па­тра­ба­валь­ны­мі да ся­бе і чле­наў сва­ёй сям'і вы­ка­за­лі­ся пры­клад­на па чвэр­ці на­вед­валь­ні­каў. А вось за па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці двор­ні­каў не вы­ка­заў­ся амаль ні­хто.

Тры чвэр­ці тых, хто пра­га­ла­са­ваў, жы­вуць у ста­лі­цы або ў ад­ным з аб­лас­ных цэнт­раў. У не­вя­лі­кім ра­ён­ным го­ра­дзе — 17,6 %. Яшчэ 5,9 % ма­юць вяс­ко­вую рэ­гіст­ра­цыю. Што да ўзрос­та­вай стра­ты­фі­ка­цыі, то кры­ху больш за трэць апы­та­ных — мо­ладзь ва ўзрос­це ад 20 да 30 га­доў. Кры­ху ме­ней бы­ло тых, ка­му ад 30 да 45.

Наш ін­тэр­ак­тыў­ны пра­ект з чы­та­ча­мі працягваецца. Даведацца, на­коль­кі мы «экас­вя­до­мыя», можна з нашай новай апытанкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.