Вы тут

Заблішчыць шарамі ёлка


На Кастрычніцкай плошчы сталіцы поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Каляд і Новага года. Галоўную ёлку краіну ўпрыгожваюць біскучымі люстранымі шарамі. Зялёная прыгажуня ажно свеціцца ад сонечных зайчыкаў!


Брыгада мантажнікаў прадпрыемства “Мінскрэклама” падымаецца на спецыяльных аўтавышках на трыццаціметровую вышыню. На гэтых фатаздымках - прафесіяналы сваёй справы Анатоль Лебядзеў, Антон Казлоўскі, Яўген Дашкевіч, Аляксандр Хаткевіч.

Яны ўжо павесілі і яшчэ прымацуюць болей за тры тысячы бліскучых шароў. Кіраваць аўтавышкамі гэтым разам даручана вадзіцелям Ігару Швабовічу, Эдуарду Ігнацьеву, Віктару Хаткевічу і Андрэю Шыбкевічу.

Побач, на будучай святочнай пляцоўцы, ідзе мантаж светлавых канструкцый пад назвай “Навагодні шар”, які выконваюць спецыялісты “Мінгарсвятла”.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».