Вы тут

Каложская царква адкрыецца ў абноўленым выглядзе ў сярэдзіне снежня


Адкрыццё аднаго з самых старажытных храмаў краіны пасля капітальнага рамонту чакаецца ў сярэдзіне снежня. Пра гэта БЕЛТА паведаміў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.


Сёння ў Гродне пачалася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Свята-Барыса-Глебская Каложская царква: пошук шляхоў захавання", удзельнікамі якой сталі навукоўцы і эксперты з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы.

"Праводзіцца канферэнцыя ў трэці раз. Дзве папярэднія адбыліся ў 2015 і 2016 гадах. Іх вынікам стала выпрацаванае рашэнне па капітальным рамонце храма. У сярэдзіне снежня храм будзе адкрыты ў абноўленым выглядзе. Сёння плануецца прааналізаваць выкананыя работы па рамонце драўляных канструкцый храма і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі", - адзначыў Аляксандр Балоннікаў. У пачатку 2018 году былі завершаны работы па капітальным рамонце драўлянай сцяны храма. Тады была адноўлена апорная здольнасць каркаса будынка, сцяна была выраўнаваная па гарызанталі і вертыкалі, заменена абшыўка фасада. Таксама ў гэтым годзе было выканана добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол храма. Зараз завяршаюцца працы ўнутры Каложскай царквы: замененыя столь, падлогу ў алтарнай частцы, узводзяцца балкон для пявучых, галерэя. Усе гэтыя элементы драўляныя. У якасці матэрыялу выкарыстоўваецца даўгавечны дуб.

Асаблівая ўвага ўдзельнікаў канферэнцыі будзе нададзена аналізу меркаванняў навукоўцаў і спецыялістаў адносна кансервацыі каменнай частцы храма і стабілізацыі тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, міжнароднаму вопыту краін-суседзяў па захаванні помнікаў архітэктуры падобнага ўзроўню.

"Каложская царква - гэта выключны помнік архітэктуры. Ён адзін з нешматлікіх аб'ектаў XII стагоддзя, кожны з якіх нясе нам унікальную інфармацыю. Каложская царква характэрная тым, што ёй цяжка знайсці аналагі за межамі Гродна. Важна правядзенне рэстаўрацыйных работ, якія дазволяць захаваць нам кожную часцінку гісторыі. Упэўнены, далейшыя даследаванні прынясуць яшчэ нямала адкрыццяў і сюрпрызаў", - падкрэсліў загадчык сектара архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажа Яўген Торшын.

Адным з цэнтральных пытанняў канферэнцыі стане падрыхтоўка намінацыйнае дасье для ўключэння Каложскай царквы і іншых помнікаў Гродзенскага рэгіёну ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Запланавана паездка удзельнікаў канферэнцыі ў вёску Мураванка Шчучынскага раёна, дзе размешчаны яшчэ адзін намінант на ўключэнне ў спіс - царква XVI стагоддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?