Вы тут

Павысіўся кошт праезду ў грамадскім транспарце трох абласцей


Адпаведныя рашэнні аблвыканкамаў змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яны ўжо ўступілі ў сілу.


Так, павялічыўся кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце Віцебскай вобласці — на 5 капеек. Кошт месячнага праязнога на аўтобус у гарадах з насельніцтвам звыш 250 тысяч чалавек складзе 24,75 рубля; ад 50 да 250 тысяч — 24,09 рубля; менш за 50 тысяч — 21,03 рубля. Столькі ж будзе каштаваць праязны на тралейбус ці трамвай для гарадоў, дзе выкарыстоўваецца такі від транспарту. За праязны на тры віды — аўтобус, трамвай, тралейбус — трэба будзе аддаць 39,38 рубля.

Павялічыўся і кошт праезду і перавозкі ручной паклажы ў гарадскім грамадскім транспарце Гродзенскай вобласці. Цяпер ён на праезд на звычайных і хуткасных маршрутах вырасце да 55 капеек, а пры набыцці ў кіроўцы — да 65 капеек. Кошт месячнага праязнога ў Гродне (на аўтобус ці тралейбус) павялічыцца да 24,75 рубля, дэкадны — да 8,71 рубля. У Лідзе рост адбудзецца адпаведна да 24,09 рубля і 8,47 рубля, у іншых гарадах — да 21,03 рубля і 7,37 рубля. Апроч таго, зменяцца гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, багажу і ручной паклажы ў рэгулярных зносінах.

P.S. Як стала вядома, аналагічнае рашэнне аб падаражанні праезду ў грамадскім транспарце было прынята і ў Брэсцкай вобласці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.