Вы тут

Гараскоп стрыжак на снежань


1 снежня, субота. Зрабіўшы новую прычоску, яе ўладальнік на доўгі час стане аб'ектам увагі навакольных, адчуваючы сябе пры гэтым неверагодна абаяльным і прыгожым.

2 снежня, нядзеля. Нядрэнны дзень для стрыжкі: ёсць усе шанцы, што стрыжка дапаможа ўмацаваць валасы, зрабіць больш густымі і здаровымі.

3 снежня, панядзелак. Нейтральны дзень для стрыжкі. Стрыгчы валасы можна, але толькі калі вы не скардзіцеся на іх стан. Лепш устрымацца ад выкарыстання гарачых прыбораў для ўкладкі.

4 снежня, аўторак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.

5 снежня, среда. Стрыжка прыдасць вам больш энергіі, жыццёвых сіл. Уплыў на валасы станоўчы: павялічыцца аб'ём, зменшыцца выпадзенне валасоў.

6 снежня, чацвер. Сёння лепш з валасамі нічога не рабіць.

7 снежня, пятніца. Любыя маніпуляцыі з прычоскай і валасамі не прынясуць нічога добрага. У гэты час лепш не наведваць салон і не прыступаць да змен у знешнасці.

8 снежня, субота. Добры дзень для стрыжкі, можа смела адпраўляцца да стыліста. У яго атрымаецца зрабіць вас яшчэ больш прывабнымі, людзі нібы магнітам будуць да вас прыцягвацца.

9 снежня, нядзеля. Стрыжка будзе не добрая і не дрэнная, хутчэй за ўсё, з нечаканым вынікам. Яна прынясе ў ваша жыццё перамены. Калі вам не хапае навізны, смела ідзіце ў цырульню, а калі любіце стабільнасць, то лепш выбраць іншы дзень для стрыжкі.

10 снежня, панядзелак. Дзень для стрыжкі — крыху вышэй сярэдняга. Затое валасы адрастаюць хутка.

11 снежня, аўторак. Гэты перыяд для стрыжак лічыцца нейтральным. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.

12 снежня, серада. Дзень досыць супярэчлівы, таму ці спадабаецца вам вынік пасля наведвання салона, адказаць складана. Калі ў вас слабыя і сапсаваныя валасы, лепш сёння не стрыгчыся і тым больш не займацца афарбоўваннем валасоў.

13 снежня, чацвер. Не вельмі спрыяльны дзень для стрыжкі, гэта можа негатыўна паўплываць на ваша самаадчуванне.

14 снежня, пятніца. Неспрыяльны дзень для стрыжкі. Нават простае падраўноўванне кончыкаў можа прывесці да сур'ёзнай дэпрэсіі.

15 снежня, субота. Калі хочаце пазбегнуць непрыемнасцяў — адкладзіце стрыжку.

16 снежня, аўторак. Дзень нельга назваць добрым для наведвання цырульніка. Стрыжка не стане станоўчым момантам для здароўя валасоў. Калі падстрыгчы валасы, гэта не толькі пагоршыць іх знешні выгляд, але і адмоўна паўплывае на вашу паспяховасць

17 снежня, панядзелак. Паспрабуйце пазбягаць салонаў прыгажосці, каб выпадкова не апынуцца ў крэсле цырульніка.

18 снежня, аўторак. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Стрыжка падорыць радасць.

19 снежня, серада. Спрыяльны дзень для стрыжкі, фаза Месяца паўплывае на актыўны рост і гушчыню валасоў.

20 снежня, чацвер. Агульны стан валасоў не зменіць ніякая працэдура.

21 снежня, пятніца. У гэты дзень не рэкамендуецца стрыгчыся тым, каго ўсё задавальняе ў жыцці.

22 снежня, субота. Не рэкамендуецца праводзіць якія-небудзь маніпуляцыі з валасамі. Лічыцца, што разам з валасамі можна зрэзаць уласны поспех і нават лёс.

23 снежня, нядзеля. Супрацьпаказаны сур'ёзныя змены ў прычосцы, бо гэта можа прыцягнуць негатыўную энергію.

24 снежня, панядзелак. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.

25 снежня, аўторак. Сёння ідэальны час схадзіць у салон. Стрыжка дадасць прывабнасці, упэўненасці, сілы і здароўя.

26 снежня, серада. Для тых, хто хоча аздараўляць свае валасы, а таксама ў корані змяніць жыццё, варта неадкладна адпраўляцца да добрага цырульніка. Валасы стануць больш жывымі і паслухмянымі.

27 снежня, чацвер. Сёння стрыжка добра паўплывае на вашу прывабнасць і здароўе, асабліва на дыхальную сістэму. Валасы будуць расці больш павольна, і гэта дапаможа захаваць вашу прычоску надоўга.

28 снежня, пятніца. Сёння можна стрыгчы валасы, каб паскорыць іх рост, палепшыць плынь энергіі, здароўя і грошай. Любая прычоска ў гэты дзень дапаможа атрымаць велізарную колькасць касмічнай энергіі, таму зрабіце тое, што падабаецца.

29 снежня, субота. Гэты час можна лічыць вельмі спрыяльным, але ўсё ж варта аддаваць перавагу дасведчанаму майстру.

30 снежня, нядзеля. Сёння стрыжка ўзмоцніць вастрыню інтуіцыі, што дапаможа вам дасягнуць пастаўленых мэт.

31 снежня, панядзелак. Стрыжка выйдзе выдатная і будзе бачным увасабленнем прыгажосці. А працэдуры па доглядзе забяспечаць здароўе валасоў: моц, гушчыню, бляск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».