Вы тут

Стагадовыя юбілеі выданняў


Шматлікія віншаванні ў гэтыя дні прымае галоўная газета горада на Бярэзіне «Бабруйскае жыццё». Першы яе нумар выйшаў сто гадоў таму 28 лістапада, праўда, тады яна называлася «Весці». На працягу свайго існавання газета неаднаразова змяняла назвы, адно заставалася нязменным: у яе рэдакцыі заўсёды працавалі сапраўдныя майстры слова, сярод якіх беларускія пісьменнікі і паэты Барыс Мікуліч, Пімен Панчанка, Міхась Лынькоў, Васіль Вітка, нарысіст Мікалай Валатковіч. За апошнія некалькі гадоў яна, дзякуючы таленавітаму журналісту і кіраўніку Вадзіму Шчаглову, стала больш насычанай і сучаснай, у яе з'явіліся дадатковыя інфармацыйныя пляцоўкі — абноўлены сайт «Bоbrlіfе» (летась ён быў адзначаны гран-пры нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара»), радыё Зефір-FM, поўнафарматны тэлеканал «Бабруйск 360». Зараз былы кіраўнік працуе першым намеснікам генеральнага дырэктара тэлекампаніі «СТБ». Сёлета бабруйскі медыяхолдынг узначаліў вопытны тэлежурналіст Уладзімір Сёмкін. У размове з карэспандэнтам «Звязды» ён прызнаўся, што яму вельмі імпануе работа ў такім ганаровым выданні і з такім творчым калектывам. Ён па-добраму ўражаны і тым духам, які пануе ў Бабруйску, і тым, як гараджане самааддана любяць сваю малую радзіму і газету.


У апошні дзень лістапада сто гадоў спаўняецца мсціслаўскай раённай газеце «Святло Кастрычніка». Сёлета яна запусціла новы сайт mstlіfе.bу, дзе ёсць версія і для слабавідушчых людзей.

— За апошнія тры гады мы істотна змянілі дызайн газеты: яна стала больш чытэльнай за кошт новай вёрсткі, з'явіліся новыя рубрыкі, суботні нумар павялічыўся на чатыры старонкі, папулярызуем сябе праз сацыяльныя сеткі — усё гэта дадае нам новых чытачоў. Мы зацікаўлены дайсці да кожнага чалавека, як гэта рабілі і нашы папярэднікі, — кажа галоўны рэдактар раёнкі Міхаіл Букініч.

У рамках святкавання юбілею ў Мсціславе прайшлі літаратурныя чытанні, а таксама турнір па міні-футболе на кубак раённай газеты.

У снежні адзначыць свой стагадовы юбілей раённая газета Быхава «Маяк Прыдняпроўя». Яе галоўны рэдактар Таццяна Зарэмба на пасадзе кіраўніка зусім нядаўна, але ўжо жыве будучым газеты, думае, як стане з калегамі яе развіваць і папулярызаваць.

— За апошні час вельмі змяніўся знешні выгляд выдання, яно стала каляровым. Сёння мы робім стаўку на аператыўнасць, актыўна прасоўваем сябе праз сайт і сацыяльныя сеткі, — адзначыла суразмоўніца. Шмат сіл уклаў у газету яе былы рэдактар Мікалай Леўчанка — пісьменнік, заслужаны журналіст Беларусі. Ён тры гады як на пенсіі, але для маладога пакалення журналістаў застаецца прыкладам у рабоце і мудрым настаўнікам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».