Вы тут

Фестываль КВЗ на Кубак губернатара Мінскай вобласці адбыўся ў Салігорску


Фестываль клуба вясёлых і знаходлівых на Кубак губернатара Мінскай вобласці адбыўся ў Салігорску. Тэмай гульні стаў заклік «Mіnsk Rеgіоn сhесk-іn» або, як кажа сучасная моладзь, «зачыкінься ў Мінскай вобласці».


Упершыню мерапрыемства прайшло ў адкрытым фармаце, а за галоўны прыз змагаліся 26 камандаў не толькі з цэнтральнага рэгіёна, але і з розных куткоў Беларусі.

Удзельнікі паказалі свае таленты ў конкурсе «Фрыстайл», а таксама трапнасць, спрыт у конкурсе «Біятлон». Вызначальнымі крытэрыямі пры адборы пераможцаў сталі раскрыццё тэмы фестывалю, гумар, удачныя знаходкі і крэатыўныя рашэнні, артыстызм і мастацкае афармленне выступлення.

Вёў мерапрыемства спявак, тэлевядучы, а ў мінулым удзельнік клуба вясёлых і знаходлівых Георгій Калдун. Галоўны рэдактар фестывалю — Аляксей Святлоў — галоўны рэдактар Прэм'ер-лігі КВЗ Мінска і РR-менеджар тэлевізійнай міжнароднай лігі міжнароднага саюза КВЗ. У склад журы ўваходзілі прафесіяналы — тыя, хто сёння гуляе ў Клубе або гуляў раней.

Фестываль гумару працягваўся крыху больш за дзве гадзіны. Каманды былі абмежаваныя ў часе, каб паказаць на ўсю моц свае таленты. Аднак, нягледзячы на гэта, у іх усё атрымалася, пра што сведчыла рэакцыя гледачоў. Галоўны прыз дастаўся камандзе з Мядзельскага раёна «Пераехала камбайнам». На другім месцы каманда салігорскага «Форс мажору». За імі ідуць «Мы з 90-х» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: «Пераехала камбайнам», або «Мы з 90-х»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.