Вы тут

Опіум


«Опіум»

Рэжысёр: Аляксандр Марчанка

Драматург: Віталь Каралёў

10 снежня ў 19:00

75 хвілін (без антракту)

Месца правядзення: Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Белы кабінет, які асвойвае рэжысёр Аляксандр Марчанка замест звыклай для беларускага тэатра «BlackBox» прасторы, – гэта прапанова альтэрнатыўнага погляду на магчымасці сучаснага тэатра. Спектакль «Опіум» прапануе паглядзець у люстэрка і ўбачыць там знаёмы свет «жыцця звычайнага». Людзі, абцяжараныя штодзённымі клопатамі і праблемамі – што можа быць прасцей? У той жа час, што такое паўсядзённая рэальнасць: нязначная прыватнасць або асноватворнае звяно? Няпростыя стасункі ў сям'і, пошукі працы, мары пра лепшае жыццё – усё гэта уключана ў рэжым выжывання ва ўмовах звычайных, звыклых для постсавецкага чалавека.

У сучасным беларускім тэатры і драматургіі ўсё часцей гучаць праблемы простага чалавека, сацыяльны кантэкст становіцца не толькі фонам, але штуршком да развіцця канфліктаў. Героі спектакля змагаюцца за рэчы натуральныя і неабходныя, барацьба даецца нялёгка, а судзіцца не заўсёды справядліва. Тэатр – гэта спосаб размовы, гэта інструмент, з дапамогай якога стваральнікі спектакля звяртаюцца да гледачоў, каб разабрацца ў рэальным свеце і пачуць галасы з адваротнага боку рампы.

Першы спектакль, створаны пры падтрымцы гледачоў і платформы ulej.by.

Лепшы беларускі спектакль 2016 года па версіі крытыкаў.

Лепшы спектакль «малой формы» XXII Міжнароднага тэатральнага фэсту «Белая Вежа».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».