Вы тут

Раім схадзіць


Майстар-клас на стварэнні навагодніх упрыгажэнняў, прэзентацыя аўдыёкампазіцыі пра Максіма Гарэцкага, кіно французскай новай хвалі і начныя катанні на лыжах і сноўбордзе – афіша «Звязды» з 3 па 9 снежня.


Майстар-клас «Навагоднія ўпрыгажэнні сваімі рукамі»

Дзе: Сямейны цэнтр «Клевер», вул. Цяплічная, 1

Калі: 5 снежня ў 18.00, 8 снежня ў 12.00 і 15.00

Колькі каштуе: 12 рублёў, папярэдні запіс: +375(29)652-76-52; +375(33)352-76-52 

Сямейный цэнтр «Клевер» запрашае дарослых і дзяцей у творчую майстэрню для вырабу адмысловых эксклюзіўных навагодніх упрыгажэнняў.

Прымяняецца тэхніка «Канзашы» і не толькі. Арганізатары абяцаюць палёт творчасці без абмежаванняў. Гарантуецца індывідуальны падыход і адмысловая разыначка ад выкладчыка Ірыны Вечар па вырабе аўтарскіх упрыгажэнняў, кветак з стужак, тканіны, фааміарану, арыгінальных і незвычайных ёлачных упрыгажэнняў, заколак, брошак, тапіарыяў, дэкарыраванні дома і шмат чаго іншага.

Працягласць майстар-класаа - 1,5-2 гадзіны. Рэкамендаваны ўзрост - 12+. Усе матэрыялы падаюцца.


Бульба Battle 

Дзе: «Грай кафэ», вул. Інтэрнацыянальная, 33

Калі: 8 снежня ў 19.00

Колькі каштуе: бясплатна

Чэмпiянат па паяданнi дранiкаў на хуткасць становiцца традыцыйным!

Паспрабаваць свае сiлы можна цяпер кожную суботу ў 19.00. Каб прыняць удзел у спаборніцтвах - трэба зарэгистравацца па нумары +37529 612-11-13.

Пераможцу кожнай суботы - пазітыўны прыз. Мацнейшыя гульцы будуць запрошаны ў фінал году з класнымі прызамі!


Лекцыя. Леанарда да Вінчы і "лианата вінчэрэ"

Дзе: галерыя "Арт-Беларусь", вул. Казлова, 3

Калі: 7 снежня ў 18:30

Колькі каштуе: 40 рублёў

Вольга Харашылава раскажа пра вядомыя партрэты Леанарда да Вінчы і касцюмы XV стагоддзя. Вы даведаецеся, чаму фларэнтыйскі геній так зацікавіўся модай, як яе маляваў і якія прыдумляў уборы. Падчас лекцыі Вольга таксама раскажа аб сваім нядаўнім адкрыцці - ёй удалося ўстанавіць, што менавіта хавае ўбранне Моны Лізы і як яно звязана з імем геніяльнага мастака.

Працягласць лекцыі 1,5 гадзіны, пасля якой лектар адкажа на пытанні, якія цікавяць.


Прэзентацыя аўдыёкампазіцыі «Максім Гарэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы»

Дзе:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13

Калі: 6 снежня ў 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

Мерапрыемства «Максім Грэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы» прысвечана 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны і 125-годдзю з дня нараджэння ўдзельніка гэтай вайны пісьменніка Максіма Гарэцкага (18.02.1893 – 10.02.1938).

Прэзентацыяй аўдыёкампазіцыі «Максім Гарэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы» Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры завяршае юбілейны год Максіма Гарэцкага. Аўатры аўдыёпраекта – рэжысёр і акцёр Беларускага радыё Алег Вінярскі і журналіст і выдавец Кастусь Антановіч. На дыску сабраны не толькі знакавыя творы Максіма Іванавіча, але і вершы Янкі Купалы, песні Еўфрасінні Гарэцкай (маці пісьменніка) у выкананні гурта «Калыханка». У выкананні Алега Вінярскага прагучаць урыўкі з аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь».

На мерапрыемства запрошаны гарэцказнаўцы, літаратары, прыхільнікі творчасці Максіма Гарэцкага.


Вечар Французскай Новай хвалі

Дзе: культ. цэнтр «Корпус», пр-т Машэрава, 9, пам. 8

Калі: 5 снежня ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Мерапрыемства прымеркавана да Дня нараджэння легенды кінематографа, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў і заснавальнікаў «Nouvelle Vague» - Жан-Люка Гадара. У праграме:

  • cinéma, cinéma, cinéma: самыя яркія моманты Nouvelle Vague;
  • musique live-музыка да к/ф Новай хвалі і французскіх кампазітараў;
  • exposition ад cамопровозглашенного творчага аб'яднання «МэйБелЪ»;
  • шоў светлавых карцін ад «Shanuar_minsk»;
  • la performance ад тэатральнай студыі «Split»;
  • menu français: віно, круасаны;
  • аўтсайдарскі танец;
  • прагляд кінастужкі.

У канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў група маладых рэжысёраў-аматараў і кінакрытыкаў з славутага часопіса «Кайе дзю Сінема», ўзброілася відэакамерамі і выйшла на вуліцы Парыжа, каб здымаць «новае кіно». Жан-Люк Гадар, Франсуа Труфо, Клод Шаброль, Эрык Ромер даказалі, што кіно можа не толькі забаўляць публіку, але і абуджаць думку, падштурхоўваючы да дзеяння. Разам з фільмамі «400 удараў», «На апошнім дыханні» і «Хірасіма, любоў мая» адбылося поўнае абнаўленне сусветнага кіно. У цэнтры ўвагі апынулася сапраўднае жыццё, "жывое", падпарадкаванае законам рэчаіснасці, а не кінаэкрана, дзе смеласць, яркасць і наватарства спалучаюцца з пяшчотай і рамантычнасцю.


Шчасце ў жываце

Дзе: рэстаран "Ямайка", вул. Альшэўскага, 10

Калі: 9 снежня ў 12.00

Колькі каштуе: 12 рублёў - адзіночны білет; 20 рублёў - сямейны.

Чарговая сустрэча цяжарных жанчын і вядомых экспертаў пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы. Усіх, хто прыйшоў чакае шмат нефармальных зносін, прыгожыя фатаграфіі, конкурсы з прызамі і падарункамі, памятныя сувеніры, маркет з таварамі для цяжарных і, вядома ж, толькі карысная і актуальная інфармацыя ад лепшых экспертаў сваіх абласцей.

Чакаюцца вытступления на наступныя тэмы:

  • 10 фактаў паспяховых родаў. Спікер - Марыя Такунова, маладая мама, кіраўнік Школы мацярынства і жаночага здароўя Ліра, лекар акушэр-гінеколаг і лекар ультрагукавой дыягностыкі.
  • І зусім не страшна было. Як не баяцца ў радзільні. Спікер – Вікторыя Мацвіенка, практыкуючы лекар акушэр-гінеколаг, кіраўнік і выкладчык школы маладой сям'і «Першая ластаўка».
  • Няхай заўсёды будзе тата! Спікер - Валерый Пястун, практыкуючы псіхолаг, бізнес-трэнер, член гарадскога метадычнага савета, вядучы падлеткавых груп і «Тата-школ».

Рэгістрацыя па спасылцы.


Начныя катанні на лыжах і сноўбордзе

Фота: logoisk.by

Дзе: г. Лагойск, Лагойскі с/с, 36, пам. 32

Калі: па 30 снежня з 22.00 па 02.00

Колькі каштуе: 22 рублі

Кожную пятніцу і суботу з 22.00 да 02.00 ГСАК "Лагойск" запрашае на схіл.

Дарагія сябры! Не прапусціце зіму! Яна штодня чакае вас на нашых схілах, прыгожая і снежная! У нас заснежены ўсе трасы і мы рады працаваць для кожнага з вас. Асаблівая атмасфера натуральнасці і весялосці чакае вас на начных катаннях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.