Вы тут

У Кітаі прэзентавалі двухпавярховы цягнік


У горадзе Чанша правінцыі Хунань падчас Міжнароднай выставы рэйкавага транспарту ўпершыню прадстаўлены двухпавярховы высакахуткасны цягнік, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Састаў можа рухацца з хуткасцю 250 км/г, ён распрацаваны кампаніяй CRRC Zhuzhou Locomotive Co. Ltd. Новы двухпавярховы цягнік можа мець чатыры, шэсць або восем вагонаў. У тым ліку ў цягніку з васьмю вагонамі маецца 820 сядзячых месцаў, пасажыраўмяшчальнасць складае 1708 чалавек.

Па словах галоўнага тэхнічнага эксперта і намесніка галоўнага інжынера кампаніі CRRC Zhuzhou Locomotive Co. Ltd. Ян Іна, распрацоўка новага цягніка азначае, што адпаведная тэхналогія Кітая дасягнула сусветнага ўзроўню.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».