Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Грошы трэба лічыць


На нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна Прэзідэнт разгледзеў прапановы па больш эфектыўнаму кіраванню дзяржаўнымі прадпрыемствамі.


Літаральна тыдзень таму кіраўнік дзяржавы абмяркоўваў асноўныя стратэгічныя пытанні развіцця нашай эканомікі разам з урадам у пашыраным складзе. Сённяшняя сустрэча Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў — гэта разбор канкрэтных сітуацый, якія патрабуюць аператыўнага рашэння. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хоць ён і рэгулярна, на сістэмнай аснове сустракаецца з палітычным (Адміністрацыя Прэзідэнта), эканамічным (урад) і сілавым блокамі краіны, але менш за ўсё хацеў бы, каб такія нарады пераўтвараліся ў спробы нешта вырашаць у абыход устаноўленых правілаў.

Адно з пытанняў, якое павінна было разглядацца, датычылася запытаў аб дзяржаўнай падтрымцы на паўмільярда рублёў арганізацыям, якія абслугоўваюць АПК.

— На жаль, урад намерана абыйшоў гэтую тэму падчас абмеркавання праекта бюджэту на 2019 год, — канстатаваў Прэзідэнт. — Калі і з'яўляецца неабходнасць некага падтрымаць, то ў маі я ўстанавіў дакладны парадак. Спачатку дакладзіце, што вы зрабілі ўсё магчымае і немагчымае: знайшлі рэзервы, знізілі ўсе віды выдаткаў, асабліва невытворчых, па прозвішчах устанавілі, хто і як давёў прадпрыемства да такога стану, што прыходзіцца хадзіць з працягнутай рукой. А не проста само прадпрыемства альбо ведамства ўнесла ва ўрад прапанову, а вы яе як паштальёны накіравалі Прэзідэнту для прыняцця рашэння.

І самае галоўнае, трэба вызначыць, ці ёсць на прадпрыемстве кадры, якія здольныя эфектыўна распарадзіцца падтрымкай, падкрэсліў Алясксандр Лукашэнка. — Сёння кожны дакладчык павінен не проста праінфармаваць па сваім пытанні, а перш за ўсё прапанаваць рашэнне сістэмных праблем, з-за якіх узнікла бягучае абмеркаванне, — патрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Адно з пытанняў нарады датычылася прапановы ўрада замацаваць вышэйшых службовых асоб у якасці прадстаўнікоў дзяржавы ў назіральных саветах. — Прэм'ер, абапіраючыся на асабісты вопыт, даказвае: калі выбудаваць сітэму кіравання, гэта дазволіць прадпрыемству вярнуць укладзеныя ў яго сродкі. Але ў чыноўніка і бізнесмена два прынцыпова розныя разуменні функцыянавання  прадпрыемстваў, — заўважыў Прэзідэнт.  — Да таго ж я сумняюся, што тыя, хто будзе замацаваны за гэтымі прадпрыемствамі, будуць добрымі памочнікамі кіраўніка, а калі паглядзець глыбей, то гэта не проста памочнікі, гэта людзі, якія, самае малае, будуць удзельнічаць у прыняцці рашэнняў, а то і прымаць гэтыя рашэнні.

На нарадзе абмяркоўваліся таксама пытанні  аплаты працы бюджэтных прадпрыемстваў. — Урад прапануе дастаткова сур'ёзныя новаўвядзенні, паўсюдна ўніфікаваць, упарадкаваць, спрасціць, — паведаміў Аляксандр Лукашэнка. — Любыя змены, якія прынясуць карысць, будуць падтрыманы. Але трэба памятаць, што ў нас такіх 850 тысяч грамадзян (работнікаў бюджэтнай сферы — Аўт.), і ніхто, акрамя дзяржавы, пра іх не паклапоціцца і не абароніць іх.

На нарадзе разгледжаны таксама праект Указа "Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні". Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб любыя змены ў сферы сацыяльнага забеспячэння былі дасканала прадуманыя. Пры гэтым ён падняў праблему дэфіцыту фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, які за шэсць гадоў вырас у дзевяць разоў, недахоп сродкаў у фондзе стабільна складае каля 10 %.

Яшчэ адзін дакумент, вынесены на абмеркаванне з Прэзідэнтам, датычыўся дражжавога камбіната ў Слуцкім раёне. — З аднаго боку, вы вынеслі праект выключна тэхнічнага рашэння аб павелічэнні статутнага фонду, — звярнуў увагу кіраўінк дзяржавы. —  А з іншага — пасля вывучэння дакументаў у мяне ўзнікла пытанне: ці не спроба гэта пазбегнуць вырашэння праблемы? У прадпрыемства рэнтабельнасць продажу мінус 112 %! Як з такімі паказчыкамі можна ўвогуле працаваць?

Была таксама разгледжана прапанова ўрада па выдзяленні 92-ух мільёнаў еўра бюджэтных сродкаў на развіццё ААТ "Сукно". — Паслухаем, ці адзіны гэта шлях, каб аднавіць работу прадпрыемства да таго ўзроўню, які існаваў у часы Савецкага Саюза, — пракаментаваў парадак дня Прэзідэнт. Ён папрасіў таксама далажыць аб сітуацыі на ААТ "Камволь": што там удалося зрабіць, а што не.

— У сакавіку на справаздачы ўрада я адзначаў, што самая важная задача — гэта забяспечыць узгодненасць і паслядоўнасць дзеянняў. Перш за ўсё ўнутры ўрада, — акцэнтаваў увагу Прэзідэнт. — Калі на словах змагацца за стварэнне камфортнага бізнес-асяроддзя і дэклараваць павышэнне інвестыцый у чалавечы капітал, але наўмысна дараваць мільярды рублёў безгаспадарлівасці, а перавагу аддаваць вузкаведамасным інтарэсам перад грамадскімі — то мэтаў гэтай пяцігодкі вы не дасягнеце. Грошы трэба лічыць.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.