Вы тут

Урад прапанаваў змяніць сістэму налічэння заработнай платы для бюджэтнікаў


Патрабаванне Прэзідэнта — заробкі пры гэтым не павінны паменшыцца.


Пасля нарады Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын патлумачыў журналістам сутнасць пытання, якое датычылася праекта ўказа па аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

“Ніякіх надзвычайных рэчаў у гэтым плане няма, — запэўніў першы віцэ-прэм'ер. — Нармальны эвалюцыйны рух па ўдасканаленні аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта звязана з тым, што за апошнія 20 гадоў у нас сфарміравался архаічная сістэма. Напрыклад, каб атрымаць канчатковы заробак работніка бюджэтнай сферы, сёння трэба прымяніць каля 22 і больш даплат, заахвочванняў стымулюючага характару”.

Першы віцэ-прэм’ер лічыць, што часам не столькі самому работніку, колькі бухгалтару  складана зразумець усю гэтую сістэму фарміравання заработнай платы. “Таму, кажучы прасцей, нарматыўна-прававы акт накіраваны на нармальную зразумелую сістэму аплаты працы. Каб "цвёрдая" частка акладу была на ўзроўні 50-60 %, астатняе — стымулюючыя надбаўкі” — растлумачыў ён.

Паводле слоў Турчына, значна знізіцца адзіная тарыфная сетка. Зараз гэта 27 разрадаў, будзе 18. Каб дыферэнцыяцыя паміж разрадамі складала каля шасці працэнтаў. Сёння з-за падняцця заробкаў розных катэгорый работнікаў узровень дыферэнцыяцыі паміж разрадамі меншы за адзін працэнт. Стымулу рухацца ўгору па тарыфнай сетцы ўжо няма, адзначыў ён.

Першы віцэ-прэм'ер запэўніў, што кіраўнік дзяржавы даручыў змяняць парадак аплаты акуратна і выверана. "На працягу 2019 года мы правядзем падрыхтоўчы перыяд. Бюджэтнікаў у нас каля 850 тысяч, і ні водны чалавек не павінен быць пакрыўджаны. Мяркуем, што дзеянне ўказа наступіць з 1 студзеня 2020 года. Безумоўна, самае галоўнае, што гэта ні ў якім разе не павінна пагоршыць заробкі работнікаў. Чакаецца, што гэта хоць трошкі, але павысіць іх".

Адназначнае патрабаванне Прэзідэнта — ніякага пагаршэння, падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.