Вы тут

Урад прапануе механізмы паляпшэння кіраўніцтва дзяржаўнымі прадпрыемствамі


Сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы разглядаўся шэраг сістэмных прапаноў урада, якія датычыліся розных сфер.


"Асноўным пытаннем, якое выклікала найбольшую дыскусію, было пытанне аб кіраванні дзяржаўнымі прадпрыемствамі, — паведаміў журналістам пасля завяршэння мерапрыемства прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. — У нас пры кіраванні буйнымі акцыянернымі таварыствамі, дзе пераважная доля дзяржавы, ёсць добрыя прыклады, дзе сфарміраваныя саветы дырэктароў, назіральныя саветы эфектыўна рэалізуюць функцыі ўласніка і гэтыя прадпрыемствы паказваюць добрыя вынікі. Разам з тым, ёсць іншыя прыклады, дзе створаныя органы кіравання працуюць фармальна і, на жаль, гэта прыводзіць да няверных інвестыцыйных рашэнняў, і фінансавыя вынікі работы гэтых прадпрыемстваў пакідаюць жадаць лепшага".

У сярэднім вытворчасць працы на прадпрыемствах з дзяржаўнай уласнасцю ніжэй, чым на прыватных прадпрыемствах, і  ніжэй, чым на прадпрыемствах з удзелам замежнага капіталу, заўважыў прэм'ер-міністр. У сувязі з гэтым урад унёс на разгляд кіраўніка дзяржавы прапанову аб  узмацненні ролі дзяржавы як уласніка ў кіраванні гэтымі кампаніямі.

У першую  чаргу гэта датычыцца, так званых, назіральнах саветаў або саветаў дырэктараў, праз  якія дзяржава рэалізуе сваю функцыю кіравання праз прызначэнне туды сваіх прадстаўнікоў.

"Гэты інстытут не новы, ён працуе ў краіне, — падкрэсліў Сяргей Румас. —  Усе функцыі падзелу прадстаўнікоў уласніка і нанятага менеджменту распісаныя ў законе". Аднак на некаторых прадпрыемствах кіраванне з боку назіральнага савету з'яўляецца фармальным, узначальваюць іх намеснікі дырэктара, што цалкам скажае ідэю і не дае належнага выніку.

Кіраўнік  дзяржавы даручыў разгледзецць яшчэ раз гэтае пытанне да канца года на пасяджэнні ўрада з удзелам прадстаўнікоў паспяховага бізнесу, якія з'яўляюцца або ўласнікамі буйных кампаній, або дырэктарамі, каб  дзяржава,  выкарыстоўваючы вопыт, які ўжо напрацаваны ў Беларусі, магла прыняць больш правільнае, узважанае кіраўнічае рашэнне. Кіраўнік урада паведаміў, што такое пасяджэнне будзе праведезна і да канца года Савет Міністраў унясе Прэзідэнту сваю прапанову, у тым ліку яна будзе датычыца і прызначэння прадстаўнікамі дзяржавы ў самыя буйныя сістэмныя прадпрыемствы краіны вышэйшых службовых асоб.  

Пры каардынуючай ролі Дзяржкаммаёмасці прапануецца ўпарадкаваць існуючую сістэму, сфарміраваць спіс высокіх службовых асоб,  згодна з якім у кожнага міністра і намесніка міністра будзе не больш за два такіх прадпрыемствы, дзе ён будзе прызначаны прадстаўніком дзяржавы, удакладніў прэм'ер. "Гэтыя  высокія службовыя асобы павінны ўзначаліць назіральны саветы і несці адказнасць перад уласнікам — дзяржавай — за вынікі іх работы. Пры гэтым функцыі дырэктара і функцыі прадстаўніка ўласніка падзеленыя вельмі дакладна. За прадстаўніком дзяржавы пытанні статэгіі і кантролю за яе выкананнем, за дырэктарамі — аператыўнае кіраўніцтва прадпремствамі" — удакладніў Сяргей Румас.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.