Вы тут

Увесь тыдзень — каля нуля


Толькі ў пятніцу падмарозіць, месцамі — да мінус 12 градусаў.

На гэтым тыдні ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць у асноўным вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Таму чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы, толькі ў канцы працоўнага тыдня тэрыторыя краіны ненадоўга апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, ападкаў стане менш, а ўначы падмарозіць.

Сёння ўдзень часам чакаюцца дажджы, па ўсходніх раёнах краіны — з мокрым снегам. Слабы туман, месцамі па ўсходзе галалёд, на дарогах галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 6 градусаў. У сераду ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з мокрым снегам. У асобных раёнах чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

На наступны дзень пахаладае. У чацвер месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы месцамі чакаецца кароткачасовы снег. Удзень франтальны раздзел абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, па ўсходзе Беларусі пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 10—12 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе ад мінус 4 градусаў па паўночным усходзе да 4 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.