Вы тут

Прэзідэнт назваў два галоўныя драйверы беларускай эканомікі


Развіццё IT, а таксама мадэрнізацыя буйных прадпрыемстваў з'яўляюцца драйверамі беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24", паведамляе БЕЛТА.


"Калі ўжо шчыра казаць, то гэта (IT-сектар. - Заўвага БЕЛТА) адзін з такіх модуляў, які ў гэтым годзе прынясе нам толькі па экспарце каля паўтара мільярдаў долараў. Гэта прыстойная сума для нас, - распавёў Аляксандр Лукашэнка. - Але драйвер гэты адкрыўся не ўчора, калі модна стала казаць пра цыфравізацыю".

Прэзідэнт растлумачыў, што гэтая сфера ў Беларусі развівалася паступова. У ёй ўбачылі вялікія перспектывы яшчэ больш за дзесяць гадоў таму, таму і быў створаны Парк высокіх тэхналогій. "У аснове ляжаў чалавечы, як модна цяпер казаць, капітал, які сыходзіць каранямі ў нашы агульныя часы. У нас і адукацыя была самавітая: радыётэхнікі, матэматыкі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта захавалі, і адтуль мы вырастаем".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цыфравізацыя павінна пранікаць не толькі ў рэальны сектар эканомікі, але і ў адукацыю, ахову здароўя, іншыя сферы. Паводле яго слоў, Беларусь не толькі сама засяродзілася на гэтым кірунку, але і дапамагае развіваць яго іншым краінам, напрыклад Казахстану і Узбекістану, іншых цэнтральнаазіяцкіх рэспубліках. "Але трэба разумець, што асабліва не рванеш, калі няма базы, асабліва адукацыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Яшчэ адным з найважнейшых напрамкаў для развіцця эканомікі кіраўнік дзяржавы назваў мадэрнізацыю прадпрыемстваў старой школы, у тым ліку такіх, як МАЗ, БелАЗ, МТЗ. "Для нас драйвер - гэта не ўзяць і зламаць нібыта неэфектыўнае і нешта ствараць з нуля, хоць і з нуля нешта трэба было ствараць, - канстатаваў ён. - На новае шмат грошай трэба, спецыялісты патрэбныя. А мы гэта, захаваўшы , рэанімавалі і ўкладвалі сродкі ў гэтыя школы. і атрымалі каласальны эфект".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.