Вы тут

Балет Вялікага тэатра Беларусі адправіцца на гастролі ў Аўстрыю і Германію


Трупа балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адпраўляецца на гастролі ў Аўстрыю і Германію, дзе з 14 снежня 2018 года па 21 студзеня 2019 года пакажуць балеты Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна калядная гісторыя", піша БЕЛТА са спасылкай на тэатр.


Фота: kukla32.ru

На буйнейшых тэатральных пляцоўках Франкфурта і Брэмена, Гамбурга і Лейпцыга, Берліна і Гановера, Мюнхена і Дортмунда, Зальцбурга і Вены пакажуць 33 спектаклі.

"Наш балет адпраўляецца на гастролі восьмы раз. З кожным годам становіцца ўсё лягчэй арганізацыйна, многія рэчы ўжо напрацаваны. Аднак узрастае і адказнасць, бо мы едзем да публікі, якая нас чакае. Гадоў 5-6 таму гледачы прыйшлі на нашы спектаклі, палюбілі іх, і з таго часу ходзяць на іх кожны год. Падвесці іх мы не маем права. Мы ўжо едзем не да абстрактнай публікі, а да людзей, якія нас з цеплынёй сустракаюць, радуюцца нашым поспехам і дасягненням", - падкрэсліў мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра народны артыст Беларусі Юрый Траян.

Паводле яго слоў, спектаклі Пятра Чайкоўскага - гэта вялікія балеты з цудоўнай музыкай і цікавай харэаграфіяй. "Менавіта гэтыя пастаноўкі па-за канкурэнцыяй. "Лебядзінае возера" карыстаецца каласальным поспехам ва ўсім свеце. Мне здаецца, няма такой краіны, дзе не любілі б гэты балет. У яго сапраўды існуе нейкая асаблівая магія, - адзначыў Юрый Траян. - Але ёсць і яшчэ адзін момант. Мы, славянская трупа са школай класічнага рускага балета, умеем танцаваць гэты спектакль. Заходнія калектывы не заўсёды могуць зразумець спецыфіку "Лебядзінага возера", яны не дыхаюць музыкай Чайкоўскага, не адчуваюць яе свабоды, пявучасці, кантылены. Напэўна, у нас гэта разуменне закладзена дзесьці на генетычным узроўні, што і дазваляе нам танцаваць так, як мы гэта ўмеем, таму "Лебядзінае возера" ў выкананні славянскіх труп вельмі шануецца ў Еўропе. А "Шчаўкунок" - выдатная казка, якую таксама вельмі любяць, асабліва ў светлыя дні Раства і Новага года".

У канцы лютага беларускі балет зноў адправіцца на гастролі, на гэты раз - на паўтара месяца ў Мексіку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.