Вы тут

Памятны знак "Наваполацк - культурная сталіца Беларусі" адкрыюць 14 снежня


Больш як 2 тыс. мерапрыемстваў адбылося ў Наваполацку за час рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гарвыканкам.


Завяршальным акордам акцыі стане праграма святочных мерапрыемстваў 14 снежня. Адкрые яе інтэрактыўная выстава "Лілея сяброўства" ў гарадскім Цэнтры культуры. Тут будзе прадстаўлены вынік творчага праекта з аднайменнай назвай, які стаў адной са знакавых падзей акцыі "Культурная сталіца Беларусі". Праект быў накіраваны на знаёмства моладзі з культурай гарадоў-пабрацімаў Наваполацка праз стасункі з равеснікамі. 

Затым усе ўдзельнікі перамесцяцца ў гарадскі сквер на плошчы Будаўнікоў, дзе адбудзецца адкрыццё памятнага знака "Наваполацк - культурная сталіца Беларусі". Арт-аб'ект уяўляе сабой постаць музы з лілеяй у руках (сімвал горада). Прадоўжыць святочную праграму канцэрт у Палацы культуры "Нафтана", на якім выступяць лепшыя творчыя калектывы горада і запрошаныя артысты. 

Статус культурнай сталіцы Беларусі адыграў вялікае значэнне ва ўмацаванні іміджу Наваполацка. За 2018 год горад стаў месцам правядзення вялікай колькасці культурных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Тут праводзіліся ўжо стаўшыя візіткай горада міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-хало", міждзяржаўны конкурс юных піяністаў "Музычная лілея", міжрэгіянальны конкурс-пленэр "Палітра Прыдзвіння", фестываль прыгажосці і грацыі "Міс Наваполацк". Упершыню прайшлі гарадскія конкурсы бардаўскай песні "Сем струн душы", ансамблевай музыкі "Вясенняя фантазія", фестываль урбаністычнага мастацтва "Жывы бетон", якія выклікалі вялікую цікавасць сярод канкурсантаў і гледачоў. Упершыню Наваполацк на святкаванні 60-годдзя горада прыняў фестываль "Песня года Беларусі". 

"Гэтыя і многія іншыя падзеі 2018 года (выстаўкі, акцыі, канцэрты, конкурсы і г.д.) праходзілі пад знакам "Наваполацк - культурная сталіца Беларусі 2018 года" і без сумнення ўпрыгожылі культурнае жыццё гасцей і жыхароў нашага горада", - рэзюмавалі ў гарвыканкаме.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».