Вы тут

Кніжныя крамы — пры любых умовах


Спецыялізаваны кніжны кірмаш «Свет кніг» аднавіў сваю работу ў ранейшым рэжыме. Пра гэта на прэсканферэнцыі ў прэс-цэнтры Дома прэсы паведаміў Дзмітрый Макараў, старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія ладзяцца ў краінах — удзельніцах СНД, генеральны дырэктар ВКТАА «Макбел».


— У сувязі з іцыдэнтам, які адбыўся ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці», дзе мы зараз знаходзімся, з’явілася шмат пытанняў. Яны датычацца таго, у якім фармаце будзе працаваць «Свет кніг» і ці будзе ўвогуле, ці запатрабаваны ён, — расказаў Дзмітрый Макараў. — Ужо з 22 лістапада ўсе 24 павільёны пачалі работу ў поўным аб’ёме. І народ адразу пайшоў, што вельмі радуе.

У сённяшняй сітуацыі, калі кніжны інтэрнэт-гандаль актыўна развіваецца, попыт на крамы і кірмашы працягвае расці. Цяпер найбольш буйныя аб’екты кніжнага гандлю — кірмаш «Свет кніг» і кірмаш у спарткомплексе «Дынама». Да таго ж у лепшы бок змяняецца сам фармат. Напрыклад, «Свет кніг» — гэта ўжо не кірмаш у звычайным разуменні, а сукупнасць сапраўдных крам са стэлажамі і шафамі. Кіраўнікі праекта звяртаюць увагу на павялічэнне асартыменту літаратуры, адносную таннасць.

— Цікава нават не сама цэнавая палітыка кірмашу. Галоўнае — працэс камунікацыі, якім ён нязменна суправаджаецца. Якраз гэтага цяпер і не хапае. Разумею, што можна купіць кнігу праз інтэрнэт-краму. Але трэба быць вялікім знаўцам, каб толькі па вокладцы вызначыць ступень яе патрэбнасці, — адзначыў на прэс-канферэнцыі Ігар Фейман, старшыня Савета прадпрымальнікаў кніжнага кірмашу «Свет кніг». — Лічу, што гэта вялікае задавальненне — акунуцца ў свет літаратуры, вывучаючы кніжныя паліцы, размаўляючы з прадаўцом, цікавячыся яго меркаваннем. Ды і само існаванне інтэрнэткрыніц не заменіць кніжную прадукцыю. Таму кірмаш будзе працаваць у любых умовах.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».