Вы тут

У рытме жыцця і музыкі


Адзіны ў Беларусі майстар, тэхналогію вырабу ўдарна-шумавых інструментаў якога ўзяла пад ахову дзяржава як гісторыка-культурную каштоўнасць, — Аляксандр Харкевіч. У свае 84 гады жыхар вёскі Ваўканосава Круглянскага раёна здзіўляе не толькі пазітыўным жыццёвым настроем, але і працалюбствам, бясконцым багаццем творчай душы — спеўнай, музыкальнай, вясёлай. Дзе б ён ні быў, што б ні рабіў — заўсёды з песнямі, з весялосцю. Без яго драўляных вырабаў — трашчотак, лыжак, ксілафонаў, кастаньетаў, звычайных «пранікаў» не абыходзяцца народныя гурты і ансамблі Кругляншчыны, удзельнікам якіх некалі быў і ён. Асобная размова — звонкія, галасістыя і надзіва лёгкія бубны! Кожны, хто возьме іх у рукі і рытмічна дапаможа гарманісту, лёгка адчуе сябе спраўным барабаншчыкам.


— Удзельнічаў я і ў школьна-калгасным ансамблі «Бяседачка», а таксама ў гурце «Вераснянка» — спяваў, акампанаваў на бубне і лыжках, граў на дудачках і жалейках, на свістульках і на бяросце, азартна танцаваў... А цяпер займаюся толькі вырабам інструментаў, раблю кухонныя наборы, лыжкі-сувеніры, — кажа Аляксандр Харкевіч. — Да мяне на экскурсію прыязджаюць цэлыя групы турыстаў, і кожны наведвальнік хоча нешта атрымаць на памяць.

Жыццярадасны ваўканосавец у дзяцінстве выхоўваўся ў сям'і, якая ведала толк у музыцы: дзед быў класным гарманістам, маці віртуозна валодала і гармонікам, і бубнам, і нават балалайкай. Свой першы ўдарны інструмент — бубен Харкевіч зрабіў яшчэ падчас вучобы ў школе, хадзіў з ім на вяселлі, у валачобнікі і на вячоркі, за што і атрымліваў наганяй ад настаўнікаў. І хоць Аляксандру не ўдалося стаць прафесіяналам-музыкантам — атрымаў дыпломы аўтамеханіка і настаўніка фізкультуры, працаваў у школе, — але сваё жыццё ён шчодра ўзбагаціў народнай культурай.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».