Вы тут

Абмяркоўваюцца пытанні безграмадзянства ў дзяржавах — удзельніцах СНД


У Мінску праводзіцца Міжнародная канферэнцыя па пытаннях безграмадзянства ў дзяржавах — удзельніцах СНД.


Канвенцыя 1954 года вызначае асобу без грамадзянства (апатрыда) як таго, «хто не прызнаецца грамадзянінам якой-небудзь з дзяржаў у адпаведнасці з яе заканадаўствам».

Можна ўявіць сабе, якое жыццё ў тых, хто не мае грамадзянства. Без яго чалавек не можа прагаласаваць, атрымаць праязны дакумент, уступіць у шлюб. Часта асобам, якія не здолелі даказаць сваю сувязь з краінай пражывання, адмаўляюць нават у асноўных правах чалавека — праве на адукацыю, ахову здароўя і працаўладкаванне.

Па словах намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Мельчанкі, у нашай краіне каля 1100 замежных грамадзян звярнулася сёлета з просьбай аб атрыманні беларускага грамадзянства. З іх 250 — асобы без грамадзянства. У асноўным гэта прадстаўнікі краін СНД.

— Апошнім часам на фоне ваенных канфліктаў прыток мігрантаў у краіны Заходняй Еўропы павялічыўся. Але для Беларусі такая з'ява як безграмадзянства сур'ёзнай праблемай не з'яўляецца. Напрыклад, у 2000 годзе асоб без грамадзянства ў нас было каля 20 тысяч, а зараз — крыху больш за шэсць тысяч, — сказаў Мікалай Мельчанка. — Гэтую канферэнцыю мы арганізавалі для таго, каб абмяняцца вопытам з прадстаўнікамі іншых краін, даведацца, як яны пераадольваюць праблему патоку людзей без грамадзянства. Акрамя таго, для нас пытанні безграмадзянства, міграцыі звязаны перш за ўсё з бяспекай, і мы павінны гарантаваць гэтую бяспеку цывілізаваным чынам. Асобна трэба заўважыць: нягледзячы на тое, што Рэспубліка Беларусь не далучаная да дзвюх канвенцый ААН па безграмадзянстве 1954 і 1961 гадоў, у нашым заканадаўстве прапісаны парадак работы з асобамі згаданай катэгорыі. Мы не стаім тут на месцы. Так, у 2015 годзе былі прынятыя змены ў заканадаўстве, з якіх вынікае, што дзіця, якое нарадзілася ў Беларусі, можа стаць яе грамадзянінам, нават калі адзін або абое бацькоў не з'яўляюцца грамадзянамі нашай краіны.

Са свайго боку, Жан-Іў Бушардзі, прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь, паведаміў:

— У 2014 годзе пачалася 10-гадовая кампанія па ліквідацыі безграмадзянства ў свеце. Амаль палова тэрміну яе рэалізацыі ўжо скончана. Канферэнцыя, якая праходзіць у Мінску, вельмі важная і своечасовая. У рамках гэтага мерапрыемства мы будзем абмяркоўваць, якім чынам вырашаць пытанні безграмадзянства, перш за ўсё, дзякуючы абмену вопытам паміж краінамі. Што датычыцца Беларусі, сітуацыя ў ёй стабільная. Па звестках статыстыкі, колькасць тых, хто не мае грамадзянства, памяншаецца. Напрыклад, на працягу мінулага года каля 500 асоб набылі грамадзянства Беларусі.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Права на паўнавартаснае жыццё

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.