Вы тут

Фестываль інтэлектуальных гульняў “ТрЭК – 12” стартуе 8 снежня ў БДУ


Мерапрыемства накіравана на падтрымку адораных школьнікаў, папулярызацыю інтэлектуальных формаў вольнага часу, развіццё супрацоўніцтва і ўмацаванне сяброўскіх сувязяў паміж установамі адукацыі.


Яго ўдзельнікамі стануць каля 250 школьнікаў, якія прадстаўляюць 44 каманды з Барысава, Брэста, Віцебска, Гродна, Ліды, Мінска, Лагойска, Магілёва, Мазыра, Маладзечна, Наваполацка, Пінска, Полацка і Чэрвеня. Гонар Белдзяржуніверсітэта ў інтэлектуальных спаборніцтвах будуць абараняць старшакласнікі Ліцэя БДУ.

Праграма фестывалю ўключае Чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях “Тройка” і “Эрудыт-квартэт”. У першай гульні ўдзельнікі, якія адказваюць на пытанні, не раячыся адно з адным, а ў другой — усёй камандай праходзяць праз чатыры інтэлектуальныя баі. Працягнуцца спаборніцтвы турнірам “Што? Дзе? Калі?”. Па выніковай суме набраных балаў вызначыцца ўладальнік Кубка фестывалю.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская ліга інтэлектуальных каманд, Ліцэй БДУ і ўпраўленне па справах культуры Белдзяржуніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.