Вы тут

У сталіцы выбралі лепшага валанцёра года


У сталіцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых з іх — пераможцаў рэспубліканскага конкурсу БРСМ “Валанцёр года - Добрае Сэрца”. Сёлета ён праходзіў у тры этапы (раённы, абласны, рэспубліканскі) і аб’яднаў сотні добраахвотнікаў па ўсёй краіне. Толькі ў рэспубліканскім туры адбылася абарона больш за 50 конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый. Усе яны сабраліся ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”.


У намінацыі “Асабісты ўклад сярод вучнёўскай моладзі” пераможцам быў названы Раман Новікаў, член валанцёрскага атрада “Служба добрага настрою” першаснай арганізацыі БРСМ  Каладзішчанскай сярэдняй школы, вучань 11 класа. Пераможцам у аналагічнай намінацыі, але ўжо сярод студэнцкай моладзі стала Ганна Васюніна, камандзір валанцёрскага атрада “Шчасце ў падарунак” першаснай арганізацыі Саюза моладзі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, студэнтка ІІІ курса эканамічнага факультэта.

У намінацыі “Асабісты ўклад сярод працоўнай моладзі” найлепшай стала Вольга Жыхарка, камандзір валанцёрскага атрада “Рука ў руцэ” першаснай арганізацыі БРСМ  Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна, педагог-арганізатар.

“Найлепшым валанцёрскім атрадам сярод вучнёўскай моладзі” быў названы “Млечны шлях” першаснай арганізацыі Саюза моладзі з сярэдняй школы № 22 г. Гомеля (кіраўнік атрада — Яніна Гарбачэўская, педагог-арганізатар). Сярод студэнцкай моладзі — валанцёрскі атрад “Аптыміст” першаснай арганізацыі БРСМ Аршанскага каледжа Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (кіраўнік — Алена Шавека, педагог-арганізатар). Найлепшым атрадам сярод працуючай моладзі стала “Сёмае неба” першаснай арганізацыі БРСМ ААТ “Гомельскі завод ліцця і нармалей (кіраўнік — Іван Дусянок, электрагазазваршчык).

У намінацыі “Найлепшая навучальная праграма для валанцёраў” перамагла сацыяльная праграма “Школа Дабра” (аўтар Вераніка Ражкова, загадчык аддзела сацыякультурнай дзейнасці Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі).

На сёння рух БРСМ "Добрае Сэрца", які быў заснаваны ў 2009 годзе, аб'ядноўвае па ўсёй краіне больш як 37,5 тысячы юнакоў і дзяўчат, а гэта 1802 атрады. У маладых людзей ёсць магчымасць рэалізаваць свае добраахвотніцкія пачаткі ў сацыяльным, працоўным (экалагічным) і спартыўным валанцёрстве. На пастаяннай аснове яны аказваюць шэфскую адрасную сацыяльную дапамогу ветэранам і інвалідам вайны і працы, адзінока пражываючым пажылым людзям, а таксама сваім аднагодкам, што маюць патрэбу ў дарагім лячэнні.

Валанцёры дапамагаюць сацыяльным установам, займаюцца добраўпарадкаваннем храмаў, захоўваюць і адраджаюць крыніцы, удзельнічаюць у розных дабрачынных акцыях і праграмах. Сярод апошніх — “Аднаўленне святынь Беларусі”, “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”, “У школу з “Добрым Сэрцам”, “Цуды на Каляды”, маладзёжны міжканфесійны фестываль-выстава “Велікодны куліч”, дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця для цябе”. Сёлета добраахвотнікі руху БРСМ “Добрае Сэрца" ў складзе валанцёрскай каманды працавалі на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні “Еўрабачанне — 2018”. І гэта далёка не ўвесь пералік добрых спраў юнакоў і дзяўчат, якія маюць добрыя і адкрытыя для іншых сэрцы…

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?