Вы тут

Самых хуткіх бегуноў вызначаць на навагоднім міні-марафоне ў Гродне


У Гродне аматары бегу па традыцыі закрываюць сезон перад самым Новым годам. У абласным цэнтры 23 снежня пройдзе 10-ы навагодні лёгкаатлетычны міні-марафон. Удзельнікам яго можа стаць любы ахвочы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: bartendaz.ru

"Бегунам трэба пераадолець дыстанцыю ў 4,2 км. Маршрут будзе пракладзены па тэрыторыі цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман", - адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму. Як і ў ранейшыя гады, для ўдзельнікаў падрыхтавана мноства прызоў. Лепшыя будуць вызначацца ў васьмі ўзроставых катэгорыях сярод мужчын і ў пяці - сярод жанчын. Усіх, хто фінішуе, па традыцыі ўзнагародзяць унікальнымі медалямі.

Раней на спаборніцтвах выбіралі і самых хуткіх Дзеда Мароза са Снягуркай. Для іх ладзілі асобны забег на кароткую дыстанцыю. Цяпер у навагодніх персанажаў ёсць магчымасць пазмагацца і за галоўны прыз. Усіх удзельнікаў міні-марафона заклікаюць прыбрацца ў арыгінальныя святочныя касцюмы. Самыя яркія і запамінальныя вобразы заахвоцяць спецыяльнымі ўзнагародамі.

Барацьба на дыстанцыі чакаецца сур'ёзная. Бо навагодні міні-марафон - апошні этап Гродзенскай бегавой лігі, якая стартавала ў пачатку года. Яна аб'яднала сем найбольш рэйтынгавых стартаў сезона. Па выніках кожнага ўдзельнікам у залежнасці ад паспяховасці выступлення налічваліся балы. Пераможца агульнага заліку атрымае салідны грашовы прыз.

Рэгістрацыя на навагодні прабег ужо пачалася. Колькасць месцаў абмежавана - на дыстанцыю змогуць выйсці 300 бегуноў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».