Вы тут

У Мінску запрацаваў першы зімовы «санаторый» для кажаноў


Яго стварэнне ініцыявалі Мінскае гарадское аддзяленне грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) і НПЦ па біярэсурсах.


Узімку некаторыя рукакрылыя застаюцца зімаваць у Беларусі і ўпадаюць у спячку. Рытм сэрца ў іх запавольваецца, а тэмпература паніжаецца. У гарадах кажаны могуць зімаваць на балконах, у пад’ездах і часцяком, патурбаваныя чалавекам або ад перападам тэмператур, прачынаюцца. Гэта можа прывесці да іх гібелі, бо каб прачнуцца, кажаны трацяць амаль усю назапашаную энергію. Аднавіць яе няма чым: насякомых, якімі харчуюцца кажаны, узімку яны не знойдуць. Каб выратаваць рукакрылых, трэба знайсці для іх спальнае месца і ўвесці ў спячку.

“Аптымальная тэмпэратура для зімоўкі кажаноў – ад +4 да +8 градусаў. Гэта звычайная  тэмпэратура ў нашай лядоўні,“ – кажа хіраптэролаг цэнтра Аляксей Шпак, супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах.

У АПБ запэўніваюць: усе перададзеныя ў цэнтр “Кажанаполіс” (поліс (грэч.) – горад) рукакрылыя будуць правярацца, узважвацца, каб высветліць іх стан здароўя, і змяшчацца ў лядоўню на зімоўку. Калі ў звярка вага паніжаная – яго давядзецца падкарміць штучна выведзенымі насякомымі, інакш ён не дажыве да вясны. Вясной усіх выпусцяць у дзікую прыроду.

Ратаваць кажаноў важна, бо рукакрылыя размнажаюцца марудна (самкі могуць нарадзіць толькі 1-2 кажанятак у год). А гэта значыць, што на аднаўленне папуляцый многіх відаў патрэбныя дзесяцігоддзі. Дарэчы, з 19 відаў кажаноў у Беларусі восем уключаныя ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Цэнтры рэабілітацыі рукакрылых існуюць у многіх краінах, але ў Беларусі такі цэнтр з’явіўся ўпершыню. “Кажанаполіс” нарадзіўся з ініцыятывы Мінскага гарадскога аддзялення грамадскай арганізацыі АПБ і Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Дзякуючы краўндфандынгавай платформе „МаеСэнс“ праект сабраў патрэбную суму для закупкі лядоўні для цэнтра і іншага абсталявання. Трэці партнёр ініцыятывы — Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства — падтрымаў прыродаахоўнікаў і вучоных і дазволіў размясціць лядоўню ў сваім жывым кутку. У “Кажанаполісе” працуюць валанцёры.

“Кажанаполіс” функцыянуе на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства: горад Мінск, вул. Макаёнка, 8. Калі хтосьці пабачыць у зімовы час кажана, ён можа патэлефанаваць па нумары +375292139257 альбо напісаць на старонцы ў Фэйсбуку.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».