Вы тут

Брастаўчанін паспрабаваў абрабаваць інкасатара


Брастаўчанін паспрабаваў абрабаваць інкасатара з дапамогай электрашокера.


Інцыдэнт адбыўся на праспекце Машэрава каля аддзялення Парытэтбанка. Зламыснік чакаў каля абменнага пункта, пакуль інкасатары забяруць выручку. І калі адзін з іх выйшаў з памяшкання, рабаўнік напаў на яго, ударыў шокерам, паспрабаваў выхапіць сумку. Але каштоўны груз інкасатар не аддаў, падчас валтузні з сумкі выпаў пачак грошай, зламыснік схапіў яго і спрабаваў уцячы. Тады супрацоўнік выстраліў у паветра.

Тым часам кіроўца-інкасатар паехаў за злодзеем і затрымаў яго. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Сяргей ДУЧЭНКА, нападнікам аказаўся 33-гадовы гараджанін, раней не судзімы. Матывы яго ўчынку высвятляюцца, яму пагражае вялікі тэрмін пазбаўлення волі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.