Вы тут

Са студзеня вырасце мінімалка


З 1 студзеня 2019 года месячная мінімальная зарплата ўстаноўлена ў памеры 330 рублёў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года № 870, інфармацыю пра гэта можна ўбачыць на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Памер пагадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначае наймальнік шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай зарплаты на суадносіны разліковай нормы рабочага часу каляндарнага года (устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам) і колькасці месяцаў каляндарнага года.

Наймальнік абавязаны прымяняць мінімальную заработную плату (месячную і пагадзінную) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры належным выкананні абавязкаў работнікам. Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага рабочага часу.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай зарплаты, але не ніжэй за ўстаноўлены ўрадам.

Святлана БУСЬКО

Фота Ганны Занкавіч

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.