Вы тут

Адбылася цырымонія закрыцця футбольнага сезона «Зорны мяч — 2018»


Яна пачалася традыцыйна з уступнага слова старшыні АБФФ Сяргея Румаса.


«Сезон атрымаўся адным з самых яркіх і эмацыянальных у нашай найноўшай спартыўнай гісторыі, — адзначыў ён. — У нацыянальным першынстве бескампрамісная барацьба трымала балельшчыкаў у напружанні аж да заключнага тура. Прычым мы не ведалі ні як размяркуюцца месцы на п'едэстале, ні хто акажацца за бортам вышэйшай лігі. На жаль, гэты яркі сезон азмрочыла серыя незаменных страт. У 2018 годзе ад нас сышлі сапраўдныя глыбы, з імёнамі якіх звязаны цэлыя эпохі ў гісторыі беларускага футбола».

Затым таксама традыцыйна былі адзначаны найлепшыя футбалісты і трэнеры ў розных намінацыях. Найлепшым футбалістам Беларусі сезона-2018 названы Ігар Стасевіч (БАТЭ), ён жа чацвёрты раз запар прызнаецца найлепшым паўабаронцам і трэці раз запар найлепшым гульцом вышэйшай лігі. Найлепшым варатаром стаў Андрэй Гарбуноў («Дынама-Мінск»). Прыз найлепшага абаронцы атрымаў футбаліст салігорскага «Шахцёра» Павел Рыбак. Павел Савіцкі стаў найлепшым нападаючым і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

Найлепшая судзейская брыгада выглядае наступным чынам: Аляксей Кульбакоў, Дзмітрый Жук, Юрый Хомчанка. Прыз трэнера года атрымаў Віктар Ганчарэнка, які ўзначальвае маскоўскі ЦСКА.

Уладзімір Жыгалка з МФК «Лідсельмаш» і Ігар Брыштэль, які выступае за брэсцкі ПФК «ПроДом», атрымалі прызы як найлепшыя футбалісты Беларусі па міні-футболе і пляжным футболе адпаведна.

У прадстаўніц прыгожага полу найлепшым гульцом чэмпіянату 2018 года стала нападаючая футбольнага клуба РДВАР Карына Альховік, а найлепшай футбалісткай Беларусі прызнана Паліна Шаціленя з ЖФК «Мінск».

Футбольны клуб БАТЭ атрымаў прызы «Справядлівай гульні» і «За волю да перамогі», прыз «Двума складамі» адправіўся ў футбольны клуб «Дынама-Мінск». Узнагарода «Глядацкіх сімпатый» дасталася футбольнаму клубу «Дынама-Брэст».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.