Вы тут

Пераможцаў Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі назавуць 17 снежня


У Мінску 17 снежня аб'явяць пераможцаў першага рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі". Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Доме кіно, піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


Фота: fainaidea.com

У конкурсе 20 намінацый: "Лепшы фільм у ігравой форме", "Лепшы тэлесерыял у ігравой форме", "Лепшая галоўная мужчынская роля", "Лепшая галоўная жаночая роля", "Лепшая жаночая роля другога плана", "Лепшая мужчынская роля другога плана", "Лепшы фільм у неігравой форме", "Лепшы фільм у анімацыйнай форме", "Лепшы кароткаметражны фільм", "Лепшая рэжысёрская работа", "Лепшы сцэнарый", "Лепшая аператарская работа", "Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка", "Лепшая работа мастака па касцюмах", "Лепшая музыка да фільма", "Лепшы мантаж фільма", "Лепшы гукарэжысёр фільма", "Лепшы дэбют у кіно па названых намінацыях", "За выдатны ўклад у беларускі кінематограф", "За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематограф".

Заяўкі на ўдзел у кінапрэміі Міністэрства культуры прымала з кастрычніка па лістапад. У склад журы ўвайшлі прафесіяналы ў сферы кінематографа. Старшынёй стала загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Саянкова-Мельніцкая. Галасаванне праходзіць у два туры. Першы тур прадаўжаўся да 30 лістапада: члены журы выбіралі прэтэндэнтаў на нацыянальную кінапрэмію Беларусі - да пяці ў кожнай намінацыі, акрамя тых, што ўручаюцца за выдатны ўклад у беларускі і замежны кінематограф. Па выніках першага тура быў складзены шорт-ліст намінантаў, якія праходзяць у другі. Ён завершыцца 10 снежня. У гэты дзень будуць вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі.

"Уручэнне Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі - значная падзея для краіны. Запаветныя статуэткі, якія атрымаюць пераможцы, - гэта знак адрознення і своеасаблівая гарантыя якасці. Нацыянальная кінапрэмія стане сапраўдным беларускім "Оскарам", прэстыжнай узнагародай для лепшых айчынных кінематаграфістаў", - упэўнены арганізатары.

Лідарамі па колькасці намінацый сталі мастацкі фільм "Сляды на вадзе" рэжысёра Аляксандра Анісімава, кароткаметражная стужка "Фота на памяць" Ігара Васільева і псіхалагічны трылер "Унутры сябе" Сяргея Талыбава.

Арганізатарамі конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" выступаюць Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Беларускі саюз кінематаграфістаў, Беларуская гільдыя акцёраў кіно.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».