Вы тут

Улады Кубы дазволілі мабільны інтэрнэт


Пачынаючы з чацвярга, 6 снежня, кубінцы змогуць атрымаць доступ да мабільнага інтэрнэту са сваіх тэлефонаў. Такое рашэнне прынялі ўлады краіны. Раней кубінскі дзяржаўны тэлекамунікацыйны аператар ETECSA не даваў такую ​​магчымасць. Аднак не ўсе змогуць скарыстацца новай паслугай з-за дарагоўлі.


Як паведамляе агенцтва Reuters, мабільныя тэлефоны на Кубе ёсць прыкладна ў паловы жыхароў вострава з насельніцтвам 11,6 мільёна чалавек. Плата за мабільны інтэрнэт стандарту 3G будзе вар'іравацца ад 7 долараў (за 500 мегабайт) да 30 долараў (за 4 гігабайта) у месяц пры тым, што сярэдні месячны заробак на Кубе складае каля 30 долараў.

Да апошняга часу доступ да інтэрнэту на Кубе мелі толькі замежныя дыпламатычныя ведамствы. Кубінскія грамадзяне маглі падключацца да сетак wi-fi побач з гасцініцами, дзе спыняліся замежнікі, альбо ў грамадскіх месцах. Для падключэння да грамадскага wi-fi трэба было купляць адмысловую картку, коштам 2 долары за гадзіну інтэрнэту.

Улады краіны называлі прычынай праблем з інтэрнэтам эканамічную блакаду выспы з боку ЗША. Крытыкі рэжыму запэўнівалі, што ўлады баяліся праводзіць інтэрнэт з-за таго, што ён мог аслабіць палітычную цэнзуру. Праблема з доступам да інтэрнэту стала паступова вырашацца пасля смерці Фідэля Кастра і сыходу ад улады яго брата Рауля. У 2017 годзе ўлады дазволілі праводзіць сетку ў дамы.

RFI

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.